Вы тут

Швед раскрыў падрабязнасці справы аб генацыдзе беларускага народа


Генеральны пракурор Андрэй Швед расказаў сёння журналістам пра падрабязнасці расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Работа следчай групы прадаўжаецца вельмі актыўна. Можна падвесці некаторыя папярэднія вынікі на гэтым этапе. Мы фактычна завяршылі работу ў частцы збору доказаў, звязаных з допытам сведак. Каля 11,5 тыс. чалавек дапытана на тэрыторыі Беларусі з прымяненнем відэазапісу. Цяпер гэтыя доказы сістэматызуем. Мы падрыхтавалі пэўны аб’ём інфармацыі для даклада кіраўніку дзяржавы, які цяпер адпрацоўваем сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, гісторыкамі, спецыялістамі, каб прадставіць да новага года гэтыя матэрыялы Прэзідэнту. І ў далейшым, у выпадку яго адабрэння, яны будуць выкарыстоўвацца для інфармавання службовых асоб замежных дзяржаў. У прыватнасці, генеральнага пракурора Міжнароднай асацыяцыі пракурораў, у тым ліку генеральных пракурораў еўрапейскіх дзяржаў», — расказаў Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, гэта работа праводзіцца ў цесным супрацоўніцтве з расійскімі калегамі. «Вы помніце, кіраўнік дзяржавы прапанаваў арганізаваць сумесную работу па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе. Хоць мы працуем актыўна, абменьваемся інфармацыяй, крыніцамі доказаў. Цяпер мы праводзім работу і ў бліжэйшы час яе завершым, звязаную з працэсуальным афармленнем сумеснай дзейнасці з калегамі з Генеральнай пракуратуры Расіі, — адзначыў генпракурор. — Акрамя таго, мы цяпер будзем абагульняць матэрыялы, якія паступаюць да нас з-за мяжы. Гэта даволі вялікі масіў. Адпаведна прадаўжаецца работа па раней невядомых грамадскасці месцах масавага знішчэння мірных грамадзян у час Вялікай Айчыннай вайны. Гэта работа вядзецца па ўсёй рэспубліцы. Напэўна, няма ніводнага раёна, дзе б не праводзілася гэта работа. Адзначу, што ў бліжэйшы час мы пачнём актыўны агляд месца здарэння ў Гомелі, дзе, паводле розных ацэнак, ад некалькіх тысяч да некалькіх дзясяткаў тысяч жыхароў Гомеля было знішчана ў перыяд акупацыі. Цяпер мы абменьваемся інфармацыяй з ізраільскімі калегамі. Працуем з калегамі з іншых дзяржаў. І такая работа будзе прадаўжацца».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».