Вы тут

Памяці беларускага пісьменніка Ганада Чарказяна


8 лістапада пайшоў з жыцця паэт, празаік, публіцыст Ганад ЧАРКАЗЯН. Нарадзіўся ў кастрычніку 1946 года... 


Ён, курд па нацыянальнасці, армянін па месцы нараджэння, пішучы на роднай мове, друкуючыся ў перакладах на рускую і беларускую мовы, вельмі не любіў, калі яго называлі курдскім пісьменнікам. Не таму, што не любіў свій народ. Наадварот — быў і, відавчона, застаўся патрыётам сваёй старонкі, хаця ці не паўвека жыцця аддаў Беларусі. Ён прасіў называць яго беларускім пісьменнікам... Мо таму і цягнуўся найболей да паэтаў і празаікаў, якія пісалі, пішуць па-беларуску. 

Першыя яго кнігі ўхвалілі, напісалі да іх уступныя словы, выказаліся пра іх у друку народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Алег Лойка, народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. Многія паэтычныя творы Ганада Чарказяна на беларускую мову пераклаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Ганад Бадрыевіч паспеў напісаць успаміны эсэістычнага характару пра сваіх настаўнікаў у жыцці, літаратуры — П. Броўку, В. Быкава, Р. Барадуліна, А. Лойку. Ён вельмі даражыў сяброўствам з гэтымі яркімі, адметнымі асобамі. 

Надзвычай шмат для папулярызацыі творчасці Ганада Чарказяна зрабілі перакладчыкі яго твораў: на рускую мову — Валерый Ліпневіч, на беларускую — Казімір Камейша. 

Адметнай рысай у творчасці Ганада Чарказяна было жаданне распавесці пра свой народ, яго звычаі, пра тое, якіямі маральнымі, духоўнымі традыцыямі, крытэрыямі кіраваліся яго суродзічы шў звычайным, побытавым жыцці. З кніг пісьменніка выбудавалася немалая бібліятэка: «Трываласць», «Колер дабрыні», «Пратсора часу», «Плач», «Караваны гор», «Чаргаві», «Дом дажджу», «Сум па дому», «Зорная глыбіня», «Мелодыя расстання», «Апярэдзіць смерць» ...

Мікола БЕРЛЕЖ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?