Вы тут

Сяргей Сівец: Ствараюцца перадумовы для паўтарэння цывілізацыйнай катастрофы


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве:


— Безумоўна, я хацеў бы адзначыць, што на сённяшні дзень існуюць універсальныя міжнародныя прававыя акты, якія замацоўваюць агульны прававы статус грамадзян, абсалютную ступень абароны і гарантыі правоў ды свабод грамадзян — Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека 1946 года, міжнародныя прававыя акты аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 года. Але галоўнае — Канвенцыя аб статусе бежанцаў 1951 года, — звяртае ўвагу сенатар.

Ён нагадвае, што яна была распрацавана па ініцыятыве камісіі па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных нацый і з’яўляецца краевугольным каменем міжнароднага прававога заканадаўства, якое ў цэлым рэгламентуе ўсе пытанні, звязаныя са статусам бежанцаў, іх правамі, свабодамі, паводзінамі дзяржавы ў частцы абароны грамадзян, якія прэтэндуюць на маёмасную, сацыяльную, прававую і іншыя формы абароны, зыходзячы з неабходнасці выехаць па тых ці іншых прычынах з месца сталага знаходжання і якія просяць аб адпаведнай дапамозе і прытулку на тэрыторыі той ці іншай дзяржавы.

— Прычым я хацеў бы адзначыць, што шэраг артыкулаў Канвенцыі аб статусе бежанцаў 51-га года ўтрымліваюць нормы, якія непасрэдна забараняюць выкарыстоўваць у адносінах да бежанцаў тыя меры ўздзеяння, якія мы сёння назіраем з боку польскіх улад, — кажа Сяргей Сівец. — Гэта прамая забарона на прымусовае вяртанне бежанцаў на тэрыторыю той ці іншай дзяржавы, з якой яны прыбылі. Гэта і абавязкі дзяржавы забяспечыць на час вырашэння працэдурных прававых аспектаў, звязаных з асіміляцыяй, пражываннем, прадастаўленнем права на прытулак у той ці іншай краіне мінімальнага стандарту.

Гаворка, паводле яго слоў, ідзе аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, якія прэтэндуюць на гэтую дапамогу.

— То-бок, па-сутнасці, парушаюцца ўсе агульнапрынятыя прынцыпы і нормы міжнароднага заканадаўства, звязаныя з рэалізацыяй прынцыпаў Канвенцыі, якая была падпісана і ратыфікавана большасцю дзяржаў свету, — перакананы старшыня профільнай камісіі.

Што датычыцца прававых наступстваў Сяргей Сівец лічыць, што павінна адрэагаваць Арганізацыя Аб’яднаных нацый на парушэнне агульнапрынятых прынцыпаў і нормаў. 

— Увесь пакет міжнароднага заканадаўства быў сфарміраваны ў пасляваенны перыяд — пасля Другой Сусветнай вайны і не выпадкова, — звяртае ўвагу парламентарый. — Калі ўсё чалавецтва перажыло гуманітарную катастрофу планетарнага маштабу і замацоўвала міжнародныя забароны і нормы з тым, каб не дапусціць паўтарэння сітуацыі, калі вялікая колькасць людзей патрабуе прававой абароны з боку міжнародных інстытутаў. 

Тым не менш не прайшло і стагоддзя, калі зноў паўтараецца тое, што чалавецтва праходзіла ў сярэдзіне мінулага стагоддзя:

— Ствараюцца перадумовы для таго, каб гуманітарная цывілізацыйная катастрофа, якая зараз разварочваецца на нашых вачах на граніцы Беларусі і Польшчы, мела магчымасць паўтарыцца, — акцэнтуе ўвагу Сяргей Сівец. — Мы ні ў якім выпадку не павінны гэтага дапусціць, і міжнародныя інстытуты (у першую чаргу Арганізацыя Аб’яднаных нацый) павінны адрэагаваць на сітуацыю, якая складваецца на беларуска-польскай мяжы.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».