Вы тут

Увасабленне таленту


Сёлета свой юбілей адсвяткавала народная артыстка Беларусі мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Валянціна Гаявая. Для прыхільнікаў знакамітага калектыву 14 лістапада ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала пакажуць канцэрт «Ад смутку да вяселля», прымеркаваны да святочнай даты іх стваральніцы.


Аўдыторыю чакаюць прыгожы і эмацыянальны харэаграфічны спектакль са шчымлівымі, лірыка-драматычнымі нумарамі. У пастаноўцы выразна гучыць тэма трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны... Аднак не абыдзецца і без свята, трыумфу кахання і светлай надзеі, што ўбачым у кампазіцыі «Беларускае вяселле» (яе складаюць гулліва-жартаўлівыя танцы-
сцэнкі).

А вось у другім аддзяленні канцэрта гледачам прадставяць найлепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду рэпертуару ансамбля. Не згубіце магчымасць атрымаць задавальненне і ўбачыць увасабленне таленту вялікага майстра сцэны.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.