Вы тут

Лукашэнка: СК павінен быў стаць магутным органам, які займаецца расследаваннем усіх крымінальных спраў


Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта Дзмітрыя Гару.


Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сваю пасаду Дзмітрый Гара заняў сёлета ў сакавіку. Але з-за напружанасці бягучых падзей можна лічыць адзін год яго службы за тры. «...Асабліва ў той сітуацыі, што мы знаходзіліся ў мінулым годзе. Знаходзімся ў няпростай сітуацыі і ў гэтым годзе. Усе мінулыя беды і праблемы зваліліся на вашы плечы і плечы вашых калег», — кажа кіраўнік краіны.

Па яго словах, новаму старшыні Следкама засталося шмат спраў, якія неабходна было разгледзіць. Таму першае пытанне ад Прэзідэнта, ці ўдалося з гэтым справіцца? Другое — аб патрыятызме і адданасць народу, закону калектыву Следкама.
«У праваахоўных органах вы чалавек не новы. Тады я казаў, што вы спакойна можаце хутка разабрацца ў сітуацыі, арганізаваць нармальную работу Следчага камітэта і працягнеце добрыя традыцыі, якія былі закладзены пры папярэдніх кіраўніках Следчага камітэта», — дадае Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што пры дакладзе неабходна звярнуць увагу на дзейнасці на перспектыву: «Калі вы бачыце, што неабходна мая дапамога і падтрымка, вы скажыце, я буду гэта рабіць».

Па словах Прэзідэнта, дзесяць гадоў (менавіта столькі існуе Следчы камітэт Беларусі) для такога ведамства — невялікі тэрмін. «Мы паўмерамі не абмяжоўваліся, як у некаторых нашых пастсавецкіх рэспубліках. Перадалі Следчаму камітэту практычна ўсе паўнамоцтвы. За КДБ засталося некалькі следчых, што займаюцца спецыфічнымі праблемамі, звязанымі са шпіянажам і нейкімі спецыфічнымі для спецслужбы пытаннямі. Як і мелася на ўвазе, Следчы камітэт павінен быў стаць магутным органам, які займаецца расследаваннем усіх крымінальных спраў», — расказвае Прэзідэнт.

Рэзюмуючы тэму, ён пытаецца, ці склалася такая практыка за дзесяцігоддзе і што яшчэ для гэтага неабходна зрабіць?
Свой даклад Дзмітрый Гара пачаў з заўвагі, што сёння Следчы камітэт гатовы да выканання любых задач у рамках закона, інтарэсаў дзяржавы.

«Не будзе ніякіх хістанняў, ніякага сумневу. Мы будзем рабіць усё для дабрабыту дзяржавы. Людзі да гэтага гатовы. Я кажу гэта сёння з поўнай упэўненасцю», — рапартуе старшыня ведамства.


Дзмітрый Гара, старшыня Следчага камітэта расказаў журналістам пасля сустрэчы з Прэзідэнтам, што шмат увагі на ёй удзялілі пытанню кіберзлачынства.

«Гэта тэма, якая хвалюе сёння і грамадства, і кіраўніка краны. Было дакладзена пра тыя меры, што прымае Следчы камітэт для зніжэння ўзроўню злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, інтэрнэце. Сёння мы бачым, што фактычна чвэрць злачынстваў у вытворчасці Следкама — гэта крадзяжы шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі», — паведамляе Дзмітрый Гара.

Яшчэ адзін кірунак дзейнасці ведамства, па словая кіраўніка, — барацьба з экстрэмізмам. «Расследаванне спраў экстрэмісцкай накіраванасці ідзе планамерна, сістэматызавана. Большы акцэнт надаецца аналітыцы. Мы бачым працэсы, якія не заўважалі яшчэ год, паўгода таму. Мы збіраем даныя і выходзім на больш буйныя і дэталёвыя схемы. Ёсць плынь крымінальных спраў, што ўзбуджаюцца амаль штодзённа ў адносінах асоб, якія прымалі ўдзел у масавых беспарадках», — адзначае Дзмітрый Гара і дадае, што гэтую работу будуць працягваць, і канца ёй не бачна.

Прымае ўдзел Следчы камітэт сумесна з Генеральнай пракуратурай у расследаванні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа. Следкам праводзіць дапросы, вывучае архіўныя матэрыялы. Па словах кіраўніка ведамства, толькі адных дапросаў па гэтай справе праведзена ўжо каля 11 тысяч. Дзмітрый Гара паведаміў, што абмяркоўваецца пытанне аб стварэнні міждзяржаўнай следчай групы з прадстаўнікамі Следкама Расіі для расследавання генацыду ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.