Вы тут

Раман Галоўчанка: СНД павінна шукаць апорныя кропак развіцця інтэграцыі


У зоне асаблівай увагі СНД павінны знаходзіцца пытанні пошуку ахоўных механізмаў і апорных кропак развіцця інтэграцыі. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое праходзіць сёння ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, перадае БелТА.


«У зоне асаблівай увагі СНД і іншых інтэграцыйных аб’яднанняў павінны знаходзіцца пытанні пошуку ахоўных механізмаў і апорных кропак развіцця ў першую чаргу ў рамках уласнага рэгіёна з падтрыманнем тэндэнцый на далейшую інтэграцыю», — сказаў Раман Галоўчанка. У сувязі з гэтым, на думку прэм’ер-міністра, асаблівае значэнне мае створаная зона свабоднага гандлю таварамі, якая забяспечвае спрыяльныя ўмовы для развіцця эканомік.

«Намаганнямі беларускага старшынства сумесна з дзяржавамі — удзельніцамі СНД прадоўжана актыўная работа над праектам пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі. Разлічваем, што ў бліжэйшы час пагадненне будзе падпісана. Гэта прадаставіць дадатковую магчымасць для ўстойлівага эканамічнага развіцця ў інтарэсах краін Садружнасці на аснове забеспячэння комплекснай зоны свабоднага гандлю», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка паведаміў, што парадак дня пасяджэння ўключае важкі пакет дакументаў, накіраваных на далейшае развіццё Садружнасці. У яго ўвайшлі комплексны план мерапрыемстваў на 2021-2025 гады па рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва на перыяд да 2030 года, канцэпцыя стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту да 2030 года, план мерапрыемстваў па правядзенні ў СНД у 2022 годзе Года народнай творчасці і культурнай спадчыны і іншыя. «Усё гэта сведчыць аб патэнцыяле СНД і існуючых перспектывах далейшай рэалізацыі яе маштабнага парадку дня. Разам з тым імклівасць падзей, якія адбываюцца ў свеце, дыктуе неабходнасць пастаяннай адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій і выпрацоўкі найбольш эфектыўных рашэнняў», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама закрануў эпідэміялагічную сітуацыю: «Ад яе шмат у чым залежыць эканамічная ўстойлівасць краін, дабрабыт грамадзян, здароўе і чалавечыя жыцці. На жаль, утаймаваць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі пакуль поўнасцю не ўдаецца, нягледзячы на летні спад захваральнасці. У шэрагу краін, у тым ліку і ў нашых, назіраецца новы ўстойлівы рост колькасці інфіцыраваных з больш складанай сімптаматыкай і ходам хваробы». Сітуацыя, на яго думку, пагаршаецца муціраваннем віруса, яго пастаяннай адаптацыяй да новых прэпаратаў і схем лячэння.

«Лічу, што мы вельмі нядрэнна зрэагавалі пры ўзнікненні эпідэміялагічнай сітуацыі, аператыўна прынялі шэраг комплексных мер, у тым ліку папераджальнага характару, аказвалі падтрымку адзін аднаму ў гэты вельмі няпросты час. З улікам прагнозу развіцця сітуацыі прапаную прадоўжыць каардынацыю і выпрацоўку мер узаемнай падтрымкі для забеспячэння ўстойлівага функцыянавання эканомік і сістэм аховы здароўя», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.