Вы тут

Пленум ЦК КПК прыняў гістарычную рэзалюцыю


Пленум Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая (ЦК КПК), які прайшоў у Пекіне з 8 па 11 лістапада, адобрыў гістарычную рэзалюцыю «Рашэнне ЦК КПК па асноўных дасягненнях і гістарычным вопыце стогадовай барацьбы партыі». Пра гэта гаворыцца ў камюніке, апублікаваным па выніках пленума, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін выступіў на пленуме з важнай прамовай. На ім прысутнічала 197 членаў ЦК КПК і 151 кандыдат у члены ЦК КПК. На пленуме была заслухана і абмеркавана справаздача аб рабоце, зробленая Сі Цзіньпінам па даручэнні Палітбюро ЦК КПК. Акрамя таго, Сі Цзіньпін даў тлумачэнні адносна праекта "Рашэнні ЦК КПК па асноўных дасягненнях і гістарычным вопыце стогадовай барацьбы партыі«.На пленуме таксама было разгледжана і прынята «Рашэнне аб скліканні 20-га Усекітайскага з’езда КПК», які пройдзе ў другой палове 2022 года ў Пекіне.

Як адзначаецца ў камюніке, з дня свайго заснавання ў 1921 годзе Камуністычная партыя Кітая нязменна разглядае барацьбу за шчасце кітайскага народа і адраджэнне кітайскай нацыі як сваю першапачатковую мэту і місію. У перыяд новадэмакратычнай рэвалюцыі кітайскія камуністы, галоўным прадстаўніком якіх быў таварыш Маа Цзэдун, злучыўшы асноўныя пастулаты марксізма-ленінізма з канкрэтнымі рэаліямі Кітая, стварылі ідэі Маа Цзэдуна, якія паказалі правільны шлях да перамогі новадэмакратычнай рэвалюцыі, адзначаецца ў камюніке.У перыяд сацыялістычнай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва кітайскія камуністы, галоўным прадстаўніком якіх быў таварыш Маа Цзэдун, вылучылі шэраг важных ідэй аб сацыялістычным будаўніцтве. Дзякуючы гэтаму бедная і адсталая краіна Усходу з яе шматлікім насельніцтвам шырокай хадой выйшла на шлях развіцця сацыялістычнага грамадства, адзначаецца ў камюніке.

У новы перыяд рэформ, адкрытасці і сацыялістычнай мадэрнізацыі пасля 3-га пленума ЦК КПК 11-га склікання кітайскія камуністы, галоўным прадстаўніком якіх быў таварыш Дэн Сяапін, засяродзіўшыся на прынцыповых пытаннях аб тым, што такое сацыялізм і як яго будаваць, стварылі тэорыю Дэн Сяапіна. Пачала ажыццяўляцца палітыка рэформ і адкрытасці, і, такім чынам, быў паспяхова пакладзены пачатак сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

Пасля 4-га пленума ЦК КПК 13-га склікання кітайскія камуністы, галоўным прадстаўніком якіх быў таварыш Цзян Цзэмінь, паглыбілі разуменне таго, што такое сацыялізм і як яго будаваць, якую менавіта будаваць партыю і якім чынам яе будаваць. Так былі сфармуляваны важныя ідэі трайнога прадстаўніцтва. Сацыялізм з кітайскай спецыфікай паспяхова ўступіў у XXI стагоддзе.

Пасля 16-га Усекітайскага з’езда КПК кітайскія камуністы, галоўным прадстаўніком якіх быў таварыш Ху Цзіньтаа, згуртоўваючы і ведучы за сабой усіх таварышаў па партыі і шматнацыянальны народ краіны, у ходзе ўсебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства садзейнічалі практычным, тэарэтычным і інстытуцыйным інавацыям і сфарміравалі навуковую канцэпцыю развіцця. Згодна з камюніке, ім удалося паспяхова захоўваць і развіваць сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новых умовах.

З часу правядзення 18-га з’езда КПК сацыялізм з кітайскай спецыфікай уступіў у новую эпоху. Кітайскія камуністы, галоўным прадстаўніком якіх з’яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, стварылі ідэі Сі Цзіньпіна аб сацыялізме з кітайскай спецыфікай у новую эпоху. Гэтыя ідэі ўяўляюць сабой марксізм сучаснага Кітая і марксізм XXI стагоддзя, а таксама квінтэсенцыю кітайскай культуры і кітайскага духу ў сучасную эпоху, азначаюць новы скачок у кітаізацыі марксізму. Камуністычная партыя Кітая вызначыла ролю таварыша Сі Цзіньпіна як кіруючага ядра ЦК КПК і ўсёй партыі, зацвердзіла кіруючую ролю ідэй Сі Цзіньпіна аб сацыялізме з кітайскай спецыфікай у новую эпоху.

Гэта з’яўляецца агульным спадзяваннем партыі, арміі і ўсяго шматнацыянальнага народа краіны, мае вырашальнае значэнне для развіцця справы партыі і дзяржавы ў новую эпоху, для прасоўвання гістарычнага працэсу вялікага адраджэння кітайскай нацыі, гаворыцца ў камюніке. Пачынаючы з 18-га з’езда КПК аўтарытэт ЦК КПК і яго адзінае цэнтралізаванае кіраўніцтва надзейна абаронены, партыя становіцца мацнейшай у рэвалюцыйнай загартоўцы, зазначаецца ў дакуменце.

У плане эканамічнага будаўніцтва прыкметна павысілася раўнамернасць, узгодненасць і ўстойлівасць развіцця кітайскай эканомікі. У плане ўсебаковага паглыблення рэформ і пашырэння адкрытасці партыя паслядоўна садзейнічала пашырэнню ахопу рэформамі і іх паглыбленню.

У плане палітычнага будаўніцтва актыўна развіваецца ўсёабдымная народная дэмакратыя, усебакова стымулюецца інстытуцыяналізацыя, рэгламентацыя і працэсуалізацыя ў развіцці палітычнага ладу сацыялістычнай дэмакратыі.

У плане ўсебаковага забеспячэння вяршэнства закону ў дзяржаўным кіраванні паслядоўна ўдасканальваецца сацыялістычная прававая сістэма з кітайскай спецыфікай. У плане культурнага будаўніцтва адбыліся ўсебаковыя і кардынальныя змены ў ідэалагічнай сферы.

У плане сацыяльнага будаўніцтва ўсебакова палепшылася жыццё народа. У плане абароны экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя адбыліся змены, якія носяць гістарычны, пераломны і ўсёабдымны характар.

У плане развіцця нацыянальнай абароны і ўзброеных сіл адбылася ўсеагульная і рэвалюцыйная перабудова народнай арміі, якая адпраўляецца ў новы паход у зусім новым абліччы, зазначаецца ў дакуменце.

У плане няўхільнага правядзення курсу «адна краіна — дзве сістэмы» і стымулявання мірнага ўз’яднання Радзімы ЦК партыі садзейнічаў істотнаму пераходу ад смуты да поўнага парадку ў Сянгане, рашуча выступіў супраць умяшання знешніх сіл, цвёрда захаваў за сабой вядучую ролю і трывала ўтрымаў у сваіх руках ініцыятыву ў адносінах паміж двума берагамі Тайванскага праліва.

У плане дыпламатычнай работы ўсебакова развіваецца дыпламатыя вялікай дзяржавы з кітайскай спецыфікай, а стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва ўжо стала дакладным арыенцірам, які накіроўвае тэндэнцыю эпохі і паказвае кірунак чалавечага развіцця.

Стогадовая барацьба партыі адкрыла правільны шлях ажыццяўлення вялікага адраджэння кітайскай нацыі. Кітай усяго за некалькі дзесяцігоддзяў прайшоў шлях індустрыялізацыі, па якім развітыя краіны ішлі на працягу некалькіх соцень гадоў, і стварыў два цуды — падтрыманне дынамічнага эканамічнага росту і захаванне працяглай сацыяльнай стабільнасці.

У камюніке адзначаецца, што на працягу ста гадоў партыя вяла за сабой кітайскі народ у вялікай барацьбе і назапасіла каштоўны гістарычны досвед, які ахоплівае дзесяць аспектаў. А менавіта, што неабходна адстойваць кіраўніцтва з боку КПК, кіравацца прынцыпам «народ вышэй за ўсё», бесперапынна прасоўваць тэарэтычныя інавацыі, нязменна захоўваць незалежнасць і самастойнасць, непахісна ісці ўласным, кітайскім шляхам, заўсёды памятаць аб інтарэсах усяго свету, няўхільна ажыццяўляць першапраходства і наватарства, захоўваць рашучасць змагацца, прытрымлівацца курсу на адзіны фронт і настойліва ажыццяўляць рэвалюцыйныя самапераўтварэнні.

На пленуме было адзначана, што «толькі адданасць першапачатковай мэце дасць магчымасць давесці пачатую справу да канца».Усе члены партыі павінны прытрымлівацца марксізму-ленінізму, ідэй Маа Цзэдуна, тэорыі Дэн Сяапіна, важных ідэй трайнога прадстаўніцтва і навуковай канцэпцыі развіцця, усебакова ажыццяўляць ідэі Сі Цзіньпіна аб сацыялізме з кітайскай спецыфікай у новую эпоху.

Падкрэсліваецца, што партыя павінна заўсёды падтрымліваць кроўныя сувязі з народнымі масамі і прытрымлівацца канцэпцыі развіцця, якая ставіць у цэнтр увагі народ. ЦК партыі заклікае ўсіх членаў партыі, усю армію і ўвесь шматнацыянальны народ краіны яшчэ больш цесна згуртавацца вакол ЦК КПК, ядром якога з’яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, няўхільна змагацца за рэалізацыю прымеркаванай да стагоддзя КНР мэты і ажыццяўлення кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».