Вы тут

Зараджацца энергіяй эканомна, разумна і экалагічна


Рэспубліканскі конкурс у сферы энергаэфектыўнасці, рэсурсазберажэння і экалагічнасці «Лідар энергаэфектыўнасці» сёлета прайшоў у Беларусі ў сёмы раз. Яго пераможцы сваімі здабыткамі і вынаходніцтвамі працуюць над стварэннем энергаэфектыўнай будучыні краіны, упэўнены эксперты, якія ўзнагароджвалі найлепшых прадстаўнікоў галіны ў васьмі намінацыях.


Глядзець у паслязаўтра

Конкурс пачынаўся ў 2015-м з трох сціплых намінацый, цяпер жа іх ужо восем. За свае ўнікальныя інавацыйныя прадукты і вынаходніцтвы пераможцы атрымліваюць прэстыжныя дыпломы, якія становяцца своеасаблівым пацверджаннем якасці.

— Гэтыя людзі штодзень і штогадзіну думаюць, як зрабіць сваю прадукцыю канкурэнтаздольнай. Яны глядзяць не ў заўтра, а ў паслязаўтра і на два-тры дні наперад, — ахарактарызаваў пераможцаў Міхаіл МАЛАШАНКА, намеснік старшыні Дзяржстандарта, дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

Галоўных пераможцаў у намінацыі «Энергаэфектыўны прадукт года» было сем. Непадрыхтаванаму чалавеку нават цяжка выгаварыць, а не тое што зразумець, як працуюць энергаэфектыўныя абсталяванне і сістэмы, створаныя айчыннымі прафесіяналамі. У сціплым скарачэнні гэта адмысловы вадагрэйны кацёл, мабільны газавы комплекс, газавы лічыльнік, асінхронны рухавік, дзюбель, ПІ-труба, радыятар ацяплення.

Найлепшым і адзіным у намінацыі «Энергаэфектыўныя бытавыя прыборы і абсталяванне» стала прадпрыемства «Віцебскаблгаз» з сістэмай калектыўнай бяспекі шмтакватэрнага жылога дома з дыстанцыйным пакватэрным улікам расходу газу. Увогуле сёлета газавікі атрымалі шмат узнагарод у розных намінацыях і паабяцалі налета зарабіць яшчэ больш. Гэты намер пацвярджаецца прынамсі тым, што летась у конкурсе ўдзельнічалі сем газавых арганізацый у трох намінацыях, а сёлета ўжо дзевяць — у васьмі.

«Энергаэфектыўная тэхналогія года» — таксама масавая намінацыя, пераможцамі якой сталі Беларускі металургічны завод, Верхнядзвінскі масласырзавод, Віцебскаблгаз, Гроднаводаканал, Мінскаблгаз, Мінскі падшыпнікавы завод, Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Спытаецеся, пры чым тут сыр і чыгунка? Проста на ўсіх гэтых прадпрыемствах стварылі тэхналогіі, якія дапамагаюць эканоміць знешнюю энергію, выкарыстоўваючы для работы ўнутраныя рэсурсы арганізацый.

Разумныя ды зялёныя лічбы і тэхналогіі

Далейшага крэатыўнага мыслення і новых намінацый пажадаў удзельнікам конкурсу Генадзь ТРУБІЛА, першы намеснік міністра ЖКГ, які ўручыў узнагароды пераможцам намінацыі «Лічбавая трансфармацыя, аўтаматызацыя, разумныя тэхналогіі». Ён паабяцаў, што прадстаўленыя здабыткі, якія датычацца сферы ЖКГ, абавязкова будуць укараняцца ў галіне. Найлепшымі тут сталі таксама сямёра. Праграмна-апаратны комплекс «ANLO», праект па ўкараненню абсталявання тэлеметрыі шафных рэгулятарных пунктаў з перадачай даных па сучасных каналах, электронны байпас газарэгулятарнага пункта, аўтаматызаваная сістэма кантролю за станам ПІ-трубапровадаў, праект па мадэрнізыці сетак нізкага ціску газа да манумента Перамога ў Мінску, шкаф тэлемеханікі ШТМ і сістэма па газазабеспячэнню «Разумная база» 

Намінацыя «Выкарыстанне электрычнай энергіі для павышэння эфектыўнасці энергасістэмы Беларусі» сёлета набыла асаблівую важкасць, паколькі Беларусь стала атамнай дзяржавай. Вынаходніцтвы ў сферы выкарыстання электраэнергіі будуць карыстацца павышаным попытам, лічаць эксперты. 

Узнагароды тут атрымалі праекты па электрыфікацыі буравых установак і ацяпленні памяшканняў, адмысловыя электраканвектары і электракацельныя з бакам акумулятараў цеплаэнергіі. Найлепшымі сталі і тэхналогіі па забудоўлі жылога квартала ў Віцебску, а яшчэ будаўніцтва дамоў з выкарыстаннем аўтаномнай блочна-модульнай электрычнай кацельнай у Мінску.

У намінацыі «Энергаэфектыўны будынак года» пераможцамі сталі аўтары рэканструкцыі газарэгулятарнага пункту з выкарыстаннем найноўшых інавацайных і энергазберагаючых тэхналогій і праекта энергаэфектыўнага адміністрацыйнага будынка ў Мінску.

— У краіне шмат робіцца для таго, каб энергаэфектыўнасць адпавядала сусветнаму ўзроўню. А экалагічнасць патрэбна, каб мы былі ўпэўнены, што ўжываем якасны і бяспечны прадукт, — падкрэсліў, віншуючы пераможцаў намінацыі «Тэхналогіі і праекты года на аснове аднаўляльных крыніц энергіі» Баляслаў ПІРШТУК, намеснік міністра прыродных рэсурсаў. Найлепшымі тут сталі два праекты. Мабільны энерганезалежны комплекс па эксплуатацыі і рамонце сістэм тэлеметрыі, ГРП, ШРП з фіксацыяй параметраў іх работы анлайн. Вытворчасць энергіі з аднаўляльных крыніц энергіі.

Новая сёлетняя намінацыя конкурсу «Зялёныя тэхналогіі і прадукты» мае на мэце стварэнне тэхналогій і праектаў, што садзейнічаюць павышэнню экалагічнасці, зніжэнню вугляродаёмістасці і памяншэнню выкідаў СО2. Першымі пераможцамі сталі праекты тарфяной галіны. Мадэрнізацыі сістэмы абяспыльвання брыкетных прэсаў у тарфяной вытворчасці і замена ачысткі газу ў сушылцы.

Галоўную ўзнагароду — гран-пры конкурсу ўручылі Віцебскаму камунальнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству кацельных і цеплавых сетак «ВПКіЦС» за асваенне інавацыйных энергаэфектыўных прадуктаў і тэхналогій ды высокую якасць паслуг.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.