Вы тут

Лукашэнка і Меркель гутарылі каля 50 хвілін. Сталі вядомыя падрабязнасці размовы


Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка і в.а. канцлера Германіі Ангелы Меркель адбыўся сёння вечарам. Доўжылася гутарка каля 50 хвілін, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

У час размовы быў абмеркаваны шэраг праблем, і перш за ўсё сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай, беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах.

Падрабязна ў размове былі закрануты шляхі і перспектывы вырашэння міграцыйнай праблемы з мэтай недапушчэння эскалацыі сітуацыі на мяжы. «І яшчэ адзін важнейшы аспект, які Прэзідэнт Беларусі і в.а. канцлера Германіі абмеркавалі дэталёва, — гуманітарная падтрымка бежанцаў праз аказанне ім гуманітарнай дапамогі», — адзначылі ў прэс-службе.

Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель дамовіліся аб далейшых кантактах з мэтай вырашэння сітуацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».