Вы тут

З красавіка дэпазіты стануць яшчэ больш надзейнымі


На мінулым тыдні ў нашай краіне быў прыняты Закон № 128-З «Аб змене законаў па пытаннях гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)», які ўступіць у сілу з 1 красавіка 2022 года. Пракаментаваць гэтае новаўвядзенне для «індывідуалаў» і простых грамадзян мы папрасілі прэс-службу Нацыянальнага банка Беларусі.


Прадпрымальнікам гарантуюць па максімуме

Сярод змен, прадугледжаных Законам, увядзенне гарантаванай кампенсацыі ўкладаў, размешчаных індывідуальнымі прадпрымальнікамі (ІП).
ІП з’яўляюцца суб’ектамі сістэм гарантаванай кампенсацыі (страхавання) укладаў у большасці замежных краін, у тым ліку ва ўсіх дзяржавах — удзельніцах ЕАЭС. Пры гэтым памер кампенсацыі для іх абмяжоўваецца. У прынятым Законе дзейнічаюць аналагічныя падыходы: для індывідуальных прадпрымальнікаў устаноўлена максімальная сума кампенсацыі. Яна складае 100 тысяч беларускіх рублёў у адным банку, што перавышае максімальныя памеры кампенсацыі, якія вызначаны для ўкладчыкаў у іншых дзяржавах — удзельніцах ЕАЭС. Адпаведна, у выпадку размяшчэння грашовых сродкаў індывідуальным прадпрымальнікам у розных банках узровень яго абароны дадаткова павялічваецца.

Фізічным асобам — у поўным аб’ёме і за 7 дзён

Для звычайных людзей, якія размяшчаюць грашовыя сродкі ва ўклады не ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, па-ранейшаму захоўваецца дзеючы падыход — гарантаванае пакрыццё ўкладаў у поўным аб’ёме.

Пры гэтым тэрмін выплаты кампенсацыі ўкладаў скарачаецца з аднаго месяца да 7 дзён з даты падачы заявы аб выплаце кампенсацыі (пры неабходнасці дадатковага вывучэння інфармацыі захоўваецца тэрмін да аднаго месяца). 

З красавіка месяца ўсе банкі абавязаны весці штодзённы ўлік сваіх абавязацельстваў перад фізічнымі асобамі. Акрамя таго, перыяд звароту за вяртаннем ўкладу павялічваецца з 2 да 5 гадоў. І яшчэ, фізічныя асобы могуць выбраць спосаб выплаты кампенсацыі — наяўнымі або ў безнаяўным парадку. Для ІП прадугледжаная выплата кампенсацыі толькі ў безнаяўным парадку.

Пры гэтым, усім суб’ектам сістэмы гарантаванай кампенсацыі ўкладаў, выплата кампенсацыі ў безнаяўным парадку ажыццяўляецца без спагнання банкамі ўзнагароджання за ажыццяўленне банкаўскіх аперацый.

Больш рызыкоўныя банкі будуць адлічваць дадатковыя ўзносы ў рэзерв агенцтва

У Законе таксама замацаваны нормы, якія тычацца пераходу да сістэмы дыферэнцыраваных узносаў банкаў у рэзерв агенцтва. Іх практычная рэалізацыя мае важнае значэнне для сістэмы гарантаванай кампенсацыі ўкладаў.

У цяперашні час для разліку каляндарных узносаў у рэзерв агенцтва ўжываецца адзіная для ўсіх банкаў базавая стаўка. У выніку банкі, якія праводзяць больш рызыкоўную палітыку, нясуць тую ж фінансавую нагрузку, што і банкі, якія прытрымліваюцца кансерватыўнай палітыкі кіравання рызыкамі.
У міжнароднай практыцы больш справядлівым прызнаецца прымяненне стаўкі каляндарных узносаў (дыферэнцыраванай стаўкі), якая матывуе банкі аптымізаваць свае профілі рызыкі.

Закон прадугледжвае двухузроўневую сістэму ўстанаўлення стаўкі узносаў банкаў у рэзерв агенцтва, якая ўключае базавую стаўку і дадатковую (дыферэнцыраваную) стаўку.

Для абароны рэзерву агенцтва ад абясцэнення ўкладаў пашыраюцца магчымасці для інвеставання часова свабодных сродкаў. Акрамя фінансавых інструментаў Нацыянальнага банка і Міністэрства фінансаў сродкі рэзерву змогуць таксама размяшчацца ў каштоўныя паперы ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?