Вы тут

Нататкі шматдзетнага таткі


Мама расказала: сабралася ў краму, надзела маску-пальчаткі, выклікала ліфт. Ліфт прыехаў, адчыніліся дзверы, і ўнутры з'явілася нешта іншапланетнае: у белым камбінезоне, акулярах, рэспіратары і бахілах.


Фота: pixabay.com

Убачыўшы гэты цуд, мама спалохалася і сказала:

— Едзьце, я на наступным паеду.

На што пакрыўджаны жаночы голас з рэспіратара заўважыў:

— Я б сама з вамі не паехала, вы дрэнна абаронены!

Пасля чаго дзверы ліфта захлопнуліся,.і камбінезон з'ехаў.

Вось такія сёння рэаліі: быццам бы і смешна, а быццам бы і не вельмі.

P. S. Хочацца верыць, што ўсё ж такі дажывём да таго часу, калі можна будзе ездзіць у адным ліфце з іншымі людзьмі і не баяцца, што на іх няма рэспіратара.


Чытай па вуснах...

Успомніўся смешны выпадак з інстытуцкага жыцця. Наогул, смешных выпадкаў у нас было шмат, але за даўнасцю гадоў мала што, на жаль, успамінаецца. А гэты выпадак чамусьці ўспамінаецца рэгулярна.

Ішоў першы семестр майго першага інстытуцкага года. Сядзелі мы з таварышам на лекцыі ў лекцыйнай зале, а недзе далёка ўнізе вяшчаў пра тое, як касмічныя караблі барозняць прасторы Вялікага тэатра, нейкі занудны выкладчык.

Раптам таварыш мне кажа:

— Слухай, ты выпадкова мой нумарок з гардэроба не бачыў? Нешта не магу знайсці.

Адказваю, не паварочваючыся:

— Неа, не бачыў.

Тады таварыш пачынае корпацца ў партфелі ў пошуках згубленага нумарка. У нейкі момант мяне гэта карпаценне дастае. Паварочваюся да яго, гляджу: а гэты цуд сядзіць у куртцы (на двары была восень, ацяпленне яшчэ не ўключылі, і ў аўдыторыі было рэальна холадна).

Кажу яму з усмешкай:

— Дык ты ж у куртцы сядзіш.

Ён, працягваючы перакопваць партфель:

— Я яго туды не клаў.

Я пачынаю ціха ржаць — так, каб не чуў выкладчык. Кажу:

— Чуеш, цудзіла, куртка ж з табою.

Мой смех яго мабыць канчаткова даканаў, таму што ён павярнуўся да мяне і з барвовым ад лютасці тварам прашаптаў фразу, якую я запомніў на ўсё жыццё:

— Чытай па вуснах: я... яго... туды... не... клаў!..

Пасля чаго я заржаў так, што лекцыя маментальна спынілася, і нас папрасілі пакінуць памяшканне.

Затое з тых часоў, калі нехта пачынае падтарможваць, мне хочацца паглядзець на яго так, як гэта зрабіў мой інстытуцкі сябар, і сказаць: «Чытай па вуснах...! І далей у залежнасці ад сітуацыі.

Але я стрымліваю сябе, бо некаторыя могуць і не зразумець — не ўсе ж, у рэшце рэшт, вучыліся ў інстытутах.

Павел ХОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.