Вы тут

Вядомы гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю


Новым старшынёй Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ) стаў вядомы ў мінулым беларускі гандбаліст Сяргей Рутэнка. За яго прагаласавалі ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі БТФ, якая прайшла сёння ў Мінску, паведамляе БелТА.


Сяргей Рутэнка змяніў на пасадзе кіраўніка БТФ Сяргея Цяцерына, які ўзначальваў яе з траўня 2017 года. Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі абіраецца на чатыры гады.

Таксама ўдзельнікі сённяшняй канферэнцыі абралі праўленне і рэвізійную камісію Беларускай тэніснай федэрацыі. Былі ўнесены некаторыя змяненні і дапаўненні ў статут БТФ.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?