Вы тут

І нават уначы плюс, але занадта сыра і вецер


Да канца тыдня праз нашу краіну працягнуць ссоўвацца атмасферныя франты ад скандынаўскіх цыклонаў, якія забяспечваюць паступленне да нас цёплай няўстойлівай паветранай масы. Таму ў пятніцу і выхадныя будузе цяплей звычайнага (па календары). Але дажджы і парывісты вецер будуць перашкаджаць камфорту апошняга цяпла ў лістападзе, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У апошні дзень працоўнага тыдня будзе воблачна. На большай частцы краіны чакаюцца ападкі, пераважна дождж. У асобных раёнах магчымыя слабыя туман і галалёд. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра будзе ад 5 да 11 цяпла, па паўночным усходзе краіны — 2–4 градусы вышэй за нуль.

І ў суботу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай над большай часткай краіны пройдуць дажджы, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы. У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 градусаў па паўночным усходзе краіны да 10 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе. Удзень будзе па-асенняму цёпла — 5–11 цяпла.

Крыху сапсуецца надвор’е ў нядзелю. У гэты дзень будзе воблачнае надвор’е. Часам будуць ісці дажджы, увечары па поўначы краіны магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 9 цяпла. Удзень будзе ад плюс 4 градусаў да 11 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, на наступным тыдні захаваецца няўстойлівы характар надвор’я. Тэмпературны фон пачне паніжацца, а дажджы будуць чаргавацца з мокрым снегам. Ёсць верагоднасць, што ў Беларусі ўсталюецца часовае снежнае покрыва. Сітуацыю на дарогах могуць ускладніць туман і галалёдныя з’явы. У панядзелак, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 градуса да 6 цяпла.

Пачынаючы з аўторка на тэрыторыю нашай краіны завітае ранняе перадзім’е. У гэтыя суткі ўначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2–9 марозу, удзень — ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла. Мокры снег з дажджом чакаецца і ў сераду. Раніцай на дарогах месцамі магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы слаба адмоўная, а ўдзень — слаба станоўчая.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».