Вы тут

Самае цікавае ў свежым нумары часопіса «Алеся»


«Калі худнею, менш прапаноў...»

Госцяй рэдакцыі часопіса «Алеся» гэтым разам стала актрыса Алена ДУБРОЎСКАЯ. Большасць ведаюць яе па фільмах і серыялах: яна здымалася ў карцінах «Шырокая рака», «Інстытут высакародных дзяўчат», «Усё, што нам трэба», «Талаш», «Крывінушка», «Ой, ма-мач-кі!», «Аўташкола», «Нераскрыты талент, «Рая ведае ўсё!» і інш. А камусьці яна запомнілася як вядучая кулінарнага тэлешоу і вакалістка.

Як расказала Алена, рэжысёры ніколі не патрабавалі ад яе схуднець. «Мяне выбіраюць за славянскую, апетытную знешнасць. Калі худнею, наадварот, атрымліваю менш прапаноў. Часам на кінапробах мне кажуць расчаравана: чаму на фота вас значна больш?..»


Два берагі адной ракі

У раздзеле «Псіхалогія адносін» абмяркоўваецца пытанне, як мужчыну і жанчыне здабыць гармонію і знайсці згоду на доўгія гады. Што ў паводзінах адно аднаго часцей за ўсё цяжка зразумець?

Чаму жанчыны добра памятаюць даты важных падзей: дзень вяселля, дні нараджэнняў блізкіх, а мужчыны — не? Калі і па якой прычыне мужчыны ўключаюцца ў дамашнія работы, бяруць на сябе клопат пра дзяцей? На гэтыя і шмат яшчэ якіх «чаму» вы знойдзеце адказ у «Алесі».


Вязанае адзенне і аксесуары

У модных калекцыях сезона восень—зіма 2021/2022 вязаныя рэчы займаюць адно з цэнтральных месцаў. Іх можна ўбачыць як у офісным адзенні, так і ў камплектах для вуліцы. Галоўны модны дэвіз сезона — утульнасць і камфорт.

Вязаныя аксесуары таксама актуальны акцэнт. Шапкі, шалікі, пальчаткі або рукавіцы — у часопісе «Алеся» прапаноўваецца шмат цікавых вобразаў і небанальных рашэнняў.


Любімы дэсерт — мармелад

Нягледзячы на тое, што радзімай мармеладу лічыцца Блізкі Усход і Міжземнамор'е, і на нашых тэрыторыях здаўна садавіну і ягады было прынята ўварваць да максімальнага згушчэння. Беларускія гаспадынькі традыцыйна ўварвалі розныя ягады: ад малін да шыпшыны, а замест цукру ўжывалі мёд. «Алеся» прапаноўвае некалькі рэцэптаў старажытнага ласунку.

Мармелад літоўскі ад Вінцэнты Завадскай

Інгрэдыенты: 2 кг позніх яблыкаў, 1 кг цукру, скуркі лімона.

Як гатаваць. Яблыкі абабраць, нарэзаць на долькі, акуратна выняць сярэдзінкі і пакласці нарыхтоўку ў халодную ваду. Праз гадзіну ваду адцадзіць, пакласці яблыкі ў каструлю і паставіць на агонь, часта памешваючы варыва, каб не прыстала да дна. Калі яблыкі разварацца ў кашу, працерці праз сіта, змяшаць з цукрам і дробна нарэзанай скуркай лімона. Укласці масу ў каструлю і гатаваць, бесперапынна мяшаючы драўлянай лыжкай. Калі пры каштаванні мармеладу з яго цягнуцца «ніткі», то ён гатовы. Захоўваць трэба ў халодным месцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».