Вы тут

З міжнароднымі арганізацыямі ў Жэневе працуем па максімуме


Пра гэта заявіў Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях Юрый Амбразевіч. Учора Міністэрства замежных спраў арганізавала з ім відэапрэс-канферэнцыю, падчас якой пасол расказаў аб шэрагу яго перагавораў па мігранцкім крызісе ў Беларусі.


«З боку кіраўніцтва сакратарыятаў міжнародных арганізацый у бок Беларусі не маецца ніякіх прэтэнзій і не маецца абвінавачванняў, што наша краіна парушае нейкія нормы міжнароднага права, у тым ліку і наша нацыянальнае заканадаўства», — сказаў Юрый Амбразевіч.

Пазіцыю чыноўнікаў Бруселя, якія, з аднаго боку, заклікаюць выконваць міжнародныя абавязкі ў сферы работы з бежанцамі, а з іншага — дэманструюць сваё адзінства з відавочнымі парушэннямі ў дзеяннях Польшчы, Літвы, Латвіі, ён назваў двудушнай.

Беларусь у апошнія дні эскалацыі на граніцы, паводле Юрыя Амбразевіча, знаходзіцца ў рэгулярным кантакце з сакратарыятамі міжнародных арганізацый у Жэневе. «Мы пастаянна на экспертным узроўні працуем з сакратарыятамі, даём неабходную інфармацыю. У апошнія дні пашыраны дыялог на высокім узроўні», — сказаў Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН.

Ён паведаміў, што за апошні дзень правёў сустрэчу з Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў, Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, кіраўніком сакратарыята Міжнароднай федэрацыі грамадстваў Чырвонага Крыжа, кіраўніцтвам аддзялення ЮНІСЕФ у Жэневе. Запланаваны таксама перагаворы з гендырэктарам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

«Падобныя сустрэчы дазваляюць нам даносіць беларускую пазіцыю да кіраўніцтва сакратарыятаў міжнародных арганізацый. Мы выкарысталі апошнія мае сустрэчы з кіраўнікамі для перадачы палітычнага паслання міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў адрас гэтых арганізацыі і іх кіраўнікоў, каб не толькі задзейнічаць практычны мандат міжнародных арганізацый у гуманітарнай сферы, але і для таго, каб аўтарытэт гэтых кіраўнікоў дазволіў выйсці на аднаўленне і пашырэнне кантактаў з нашымі суседзямі і членамі Еўрапейскага саюза», — дадае спікер.

Па яго словах, зараз рэсурс работы Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе задзейнічаны па максімуме. «Беларусь спадзяецца, што адпаведныя аддзяленні дакладна зафіксуюць парушэнні праў чалавека, што дапускаюць нашы партнёры, супрацьдзейнічаючы бежанцам і мігрантам у іх легальных спробах атрымання статусу бежанцаў на тэрыторыі сумежных з Беларуссю краін», — падкрэсліў пасол.

Юрый Амбразевіч выказаў спадзяванне, што кантакты на высокім узроўні, пасрэдніцтва ААН дапамогуць выйсці на стратэгічнае доўгатэрміновае вырашэнне праблемы бежанцаў.

Галоўны палітычны інтарэс Беларусі ў пытанні праблемы міграцыі апошнія гады заключаўся ў прыцягненні ўвагі міжнароднай супольнасці да прычын перамяшчэння асоб, адзначае Юрый Амбразевіч. Асабліва актуальна праблема міграцыі і бежанства ў ААН устала ў 2015 годзе, калі абвастрыўся канфлікт ў Сірыі. Тады ж, нагадаў пасол, узнік міграцыйны крызіс у ЕС. Толькі Германія з 2015 года прыняла больш чым мільён бежанцаў. Тэматыка работы з бежанцамі ўнесла раскол у Еўрасаюз — некаторыя краіны адмовіліся іх прымаць, падзяляючы нагрузку.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.