Вы тут

Шарснёў: Буйныя вытворцы здольныя канкурыраваць на рынках


Работнікі сельскай гаспадаркі Прыдзвінскага краю шмат разоў даказвалі, што параўнальна цяжкія кліматычныя ўмовы не перашкаджаюць выконваць дзяржаўны заказ па здачы збожжавых і станоўча вырашаць іншыя задачы.


Паводле слоў старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргея Ягорава, новы імпульс развіцця галіне надаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» (ад 25 лютага 2020 года). Ён стаў алгарытмам для функцыянавання структур аграпрамысловага комплексу.

Створаны і актыўна набіраюць вытворчы тэмп сем буйных аграпрамысловых аб'яднанняў на базе: ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат», ААТ «Пастаўскі малочны завод», ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», ААТ «Полацкі малочны камбінат», ААТ «Малако» (г. Віцебск), ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод». На іх долю прыпадае больш чым 50 % сельскагаспадарчай прадукцыі вобласці. Многае зроблена, каб сельскагаспадарчая галіна Прыдзвіння працавала па прынцыпе «ад поля да прылаўка».

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў, які асабіста шмат зрабіў дзеля гэтага, упэўнены, што менавіта буйныя вытворцы здольныя канкурыраваць на ўнутраным і знешнім рынках. А стратныя гаспадаркі маюць магчымасць устаць пад крыло больш моцных.

Пры гэтым прадумана можна весці кадравую работу, акумуліруюцца фінансы для набыцця тэхнікі, паліва, угнаенняў, насення і іншага.

Дарэчы, у вобласці паэтапна арганізоўваецца вытворчасць уласнай сельскагаспадарчай тэхнікі, максімальна адаптаванай для складаных умоў рэгіёна.

Напрыклад, Ціраспальскім агратэхсэрвісам вырабляецца шыроказахопная гідрафікаваная барана, якая ў агрэгаце з энерганасычаным трактарам забяспечвае сутачную падрыхтоўку глебы плошчай 200 гектараў. За такімі магутнымі сродкамі апрацоўкі палёў будучыня.

Ёсць і іншыя прыклады вырабу і рамонту неабходнай тэхнікі на тэрыторыі вобласці. Нядаўна ў Верхнядзвінскім раёне прайшоў семінар-нарада па пытаннях падрыхтоўкі сельскагаспадарчых машын да веснавых палявых работ наступнага года. У ім бралі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, іншыя профільныя кіраўнікі розных узроўняў. Былі абмеркаваны новыя падыходы ў гэтай справе. На нарадзе прагучала лічба — 4 тысячы — амаль столькі адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі набыта за пяць апошніх гадоў.

Для таго каб сельскагаспадарчая галіна адпавядала патрэбам часу, расходуюцца буйныя сумы грошай.

Падчас мінулай пяцігодкі ў Віцебскай вобласці ўзведзена і поўнасцю рэканструявана чатырнаццаць ферм. За гэты час створана пяць тысяч месцаў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, 32 тысячы — для свіней, 132 тысячы — для птушкі.

З прымяненнем перадавых ізраільскіх тэхналогій з нуля пад ключ узводзяцца найбуйнейшыя ў краіне свінагадоўчыя рэпрадуктары ў вёсцы Пушкі Лёзненскага раёна і паблізу вёскі Гараны Аршанскага раёна.

Сёлета абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021» правялі ў Шуміліне (у наступным годзе свята прыме Глыбокае, праз год — Шаркаўшчына). Там па традыцыі падвялі вынікі чарговага жніва. Ураджай збожжавых склаў каля 780 тысяч пры сярэдняй ураджайнасці 25,5 цэнтнера з гектара. Гэты аб'ём дазволіў выканаць адпаведны дзяржаўны заказ.

На Віцебшчыне многае робіцца для замацавання кадраў на сяле. Ветэрынары і заатэхнікі, якія толькі пачынаюць кар'еру, атрымліваюць надбаўкі з абласнога бюджэту. У выніку Прыдзвінскі край вабіць выпускнікоў ВНУ аграрнага профілю, у моладзі з'яўляецца жаданне працаваць менавіта тут.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: «Ад поля да прылаўка!»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.