Вы тут

Качанава: свет дынамічна змяняецца, але нішто не заменіць чалавечыя стасункі


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прыняла ўдзел у пасяджэнні Наваполацкага гарвыканкама, дзе абмяркоўвалася важнасць ідэалагічнай работы на прадпрыемствах і арганізацыях горада, перадае БелТА.


Спікер верхняй палаты парламента адзначыла, што пытанне ідэалагічнай работы застаецца заўсёды актуальным. «Стасункі з людзьмі — адзін з важнейшых напрамкаў у рабоце дзяржаўнага органа, прадпрыемства, арганізацыі. На пасяджэнні гарвыканкама пачула, што ў Наваполацку работа даволі эфектыўна выбудавана, але ў ёй нельга дапускаць фармалізму. Тут усе павінны працаваць разам: спецыялісты на прадпрыемствах і арганізацыях, грамадскія аб’яднанні, педагагічныя калектывы», — сказала Наталля Качанава.

На яе думку, ідэолагам трэба быць на крок наперадзе, валодаючы дакладнай інфармацыяй і новымі тэхналогіямі. «Свет дынамічна змяняецца, трэба быць гатовым да новых выклікаў, але ніякая іншая форма не заменіць чалавечыя стасункі. У работу павінны ўключацца кваліфікаваныя і дасведчаныя, інакш можна толькі нашкодзіць», — сказала старшыня Савета Рэспублікі. Таксама нельга замоўчваць праблемы і трэба свае ідэі, у тым ліку заканадаўчыя, аператыўна даносіць да тых, хто прымае рашэнне.

«Вы бачыце, як складваецца міжнародная сітуацыя, палітыка замежных краін у адносінах да Беларусі. Даводзіцца працаваць у няпростых умовах, якія звязаны са знешнімі фактарамі, вельмі шмат накіравана неабгрунтаванага негатыву ў наш бок. І тут важная роля СМІ, у тым ліку мясцовых, якія своечасова, актуальна і праўдзіва асвятляюць жыццё горада, рэгіёна і краіны. Гэтыя формы і метады работы трэба паляпшаць, быць больш актыўнымі ў сацсетках. Гэта адзін з важнейшых напрамкаў работы дзяржорганаў. Будучыня краіны залежыць ад пазіцыі кожнага», — падкрэсліла Наталля Качанава і акцэнтавала ўвагу, што да падбору ідэалагічнага актыву неабходна падыходзіць з асаблівай важнасцю.

Сёння ў Наваполацку працуюць тэлеканал «Звязда» і газета «Новополоцк сегодня». Аўдыёвізуальныя СМІ вяшчаюць 18 гадзін у суткі, 40 працэнтаў эфіру складае нацыянальны кантэнт. Газета выходзіць з тыражом амаль 8 тыс. экзэмпляраў. У горадзе зарэгістравана 315 структур грамадскіх арганізацый і палітычных партый.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».