Вы тут

Мезенцаў: «Саюзны медыяхолдынг мы будзем ствараць на самых сучасных практыках лічбавага развіцця»


Пра гэта заявіў на экспертна-медыйным форуме «Саюзная дзяржава: інфармацыйная прастора ў лічбавую эпоху» дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Мерапрыемства, арганізаванае Пастаянным камітэтам СД і Міжнародным інфармацыйным агенцтвам «Расія сёння», праходзіць гэтымі днямі ў Маскве.


Дзмітрый Мезенцаў расказаў, што стварэнне саюзнага медыяхолдынга, аб якім гаварылі на Вышэйшым Дзяржсавеце, з ідэі перайшло ў статус даручэння Пастаяннаму камітэту.

«Мы самым уважлівым чынам паставімся да прапаноў бакоў, прафесійнай супольнасці, саюзаў журналістаў, людзей, якія гэтыя гады фарміравалі адзіны медыйны парадак дня. Медыяхолдынг мы будзем будаваць на самых сучасных практыках лічбавага развіцця, не забываючы пры гэтым, што сяброўства, эмоцыі, таварыства не падмяняюцца ніякімі лічбавымі практыкамі», — сказаў дзяржсакратар.

Праца па стварэнні мадэлі саюзнага медыяхолдынга, паводле яго слоў, пачнецца ў бліжэйшыя дні.

Журналісты пацікавіліся ў дзяржсакратара таксама, ці магчыма, што беларускія рэпарцёры ў Расіі, а расійскія ў Беларусі ў хуткім часе пазбавяцца статусу прадстаўнікоў замежных СМІ.

«Калі пашпарт у беларуса і расіяніна розны, то набор сацыяльных правоў абсалютна аднолькавы. І гэта прымушае нас прыйсці як мага хутчэй да таго, каб расійскія і беларускія журналісты былі журналістамі Саюзнай дзяржавы і не мелі бюрактычных перашкодаў, на якія яны абавязаныя ісці, дамагаючыся акрэдытацыі ў нашых краінах у рамках фармальнай розніцы ў заканадаўстве», — дадаў Дзмітрый Мезенцаў.

У хуткім часе пройдзе візіт пераабранага спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна да свайго беларускага калегі Уладзіміра Андрэйчанкі. Запланаваны і саюзны парламенцкі сход. Журналісты цікавяцца, ці не надышоў час павысіць статус гэтага органа.

Дзяржсакратар адзначае, што статус Парламенцкага сходу вельмі высокі. «Магчымасць запрашаць на трыбуну Парламенцкага сходу міністраў, кіраўнікоў урадаў, прадстаўнікоў галін эканомікі, якія адказваюць за эканамічную інтэграцыю, нікуды не адклікалася і не знікала», — канстатаваў палітык.

Ён абсалютна ўпэўнены, што Парламенцкі сход пакажа яшчэ больш цеснае ўзаемадзеянне ў тым ліку і ў фармаванні прапаноў для праграм Саюзнай дзяржавы.

Дзмітрый Мезенцаў згадаў і праблему бежанцаў. Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін шматразова падкрэсліваў, што фармальна для Расіі мігранцкі крызіс не з’яўляецца праблемай, але дапамога і падтрымка Беларусі ў яго вырашэнні будзе аказана і ўжо аказваецца.

Марыя ДАДАЛКА

г. Масква

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».