Вы тут

Творы Янкі Купалы: юбілейны двухтомнік


У «Мастацкай літаратуры» — новы падарунак для шырокага чытача. Пабачылі творы народнага песняра Беларусі Янкі КУПАЛЫ ў двух тамах. Выданне — працяг кніжнага праекта «Народная бібліятэка», праекта, які выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадэкларавала ў мінулым годзе. Сэнс гэтай ініцыятывы — змест кнігі складаюць творы, якія прапанавалі ўключыць самі чытачы. У выніку ў зборнік «Янка Купала. Вершы» увайшлі найбольш папулярныя паэтычныя творы класіка беларускай літаратуры, якія вывучаюць у школе. Несумненна, кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Адкрываецца ж томік творам «Мужык». Памятаеце: «Што я мужык, усе тут знаюць,/ І, як ёсць гэты свет вялік, / З мяне смяюцца, пагарджаюць, — / Бо я мужык, дурны мужык»?.. 


У другую кнігу двухтомніка — «Янка Купала. Паэмы. П’еса» — увайшлі паэмы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», «Безназоўнае», «Тарасова доля», «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Зімою», «На куццю» і неўміручая п’еса «Паўлінка». 

— У «Народнай бібліятэцы» , — каменціруе падзею дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт, празаік, перакладчык, літаратурны крытык Алесь БАДАК, — ужо пабачылі свет том выбранага з творчай спадчыны Максіма БАГДАНОВІЧА. Прыемна, што выданне здзейснілася ў юбілейны для М. Багдановіча год. Наперадзе — двухтомны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля БЫКАВА. І ўжо падрыхтаваны да друку выбраныя творы яшчэ аднаго класіка — два тамы мастацкіх здабыткаў народнага паэта Беларусі Якуба КОЛАСА. 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».