Вы тут

Валянціна Ражанец: Ёсць агульныя мэты


У Палаце прадстаўнікоў адбылася першая сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу па справах беларусаў замежжа з членамі Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве замежных спраў.


«Супрацоўніцтва краіны з беларусамі замежжа — вельмі важны працэс. Мы надаём асаблівае значэнне сумеснай рабоце з дыяспарай і шчыра ўдзячныя тым, хто захоўвае сувязь з Радзімай і мае яе часцінку ў сваім сэрцы, садзейнічае ў папулярызацыі Беларусі і яе культуры за мяжой», — адзначае Валянціна РАЖАНЕЦ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ, кіраўнік рабочай групы.

Яна паведаміла гасцям пра дзейнасць ніжняй палаты парламента, маштабную работу па ўдасканаленні Канстытуцыі.

«Вашы вопыт, веды, ініцыятывы для нас вельмі важныя. І гэта сустрэча як фундамент у працэсе супрацоўніцтва па развіцці партнёрства дзяржавы і дыяспары. Якую вобласць ні закрані — адукацыйную, турыстычную, культурную, эканамічную, — ёсць агульныя мэты», — падкрэслівае парламентарый.

Для працягу плённага супрацоўніцтва, паведаміла дэпутат, створана група ў «Фэйсбуку» «Беларусы свету». Яна дазволіць дзяліцца інфармацыяй, быць у курсе падзей у краіне і дапаможа падтрымліваць кантакт з суайчыннікамі за мяжой.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».