Вы тут

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце стартаваў праект «Мінская змена»


У ім удзельнічаюць навучэнцы 2-3 курсаў сталічных ВНУ, у тым ліку замежныя студэнты, — усяго 47 хлопцаў і дзяўчат, якія прайшлі адборачныя этапы. На працягу сямі месяцаў яны будуць праходзіць неабходную падрыхтоўку і распрацоўваць інавацыйныя праекты па асноўных напрамках жыццядзейнасці горада з улікам задач і мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Мінска на 2021-2025 гады. Найлепшыя будуць рэалізаваны на практыцы.


«Вы не толькі далучыцеся да рэалізацыі праектаў і адчуеце сябе патрэбнымі краіне ў канкрэтных відах дзейнасці, але і пранесяце па жыцці завязаныя тут адносіны дружбы і ўзаемаразумення. Гэта застанецца з вамі на доўгія гады, — звярнуўся да моладзі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. — Тым больш вы з розных ВНУ, будзеце працаваць у розных кірунках — вельмі важна мець такі пласт сяброў і знаёмых, на якіх можна будзе абаперціся».

Ён падкрэсліў, што сам асабіста бачыць у моладзі вялікі патэнцыял, раскрыць які можна толькі ў дыялогу. «Для мяне вашы будучыя праекты — кавалачкі дыялога моладзі і старэйшага пакалення наконт рэалізацыі тых ці іншых ініцыятыў на карысць Радзімы», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Ён зазначыў, што ў рэалізацыі «Мінскай змены» актыўна ўдзельнічае Мінгарвыканкам, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце, дзе можна набрацца практычнага вопыту дзяржаўнай работы. Цікавасць дзяржорганаў у такім праекце вялікая: уклаўшы ў студэнтаў крыху больш, чым проста веды і навыкі па прафесіі (напрыклад, будзе навучальны модуль па кіраўніцкіх навыках), горад, краіна атрымае больш канкурэнтных, падрыхтаваных спецыялістаў. «Плануем, што наша з вамі супрацоўніцтва на гэтым не скончыцца, — дадаў Максім Рыжанкоў. — І пастараемся зрабіць усё, каб, удзельнічаючы ў праекце, вы не расчараваліся».

Паводле БелТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.