Вы тут

Электронныя цыгарэты таксама нясуць небяспеку анкалогіі


Курэнне становіцца прычынай больш чым 18 разнавіднасцяў анкалагічных захворванняў. Пра гэта расказала загадчыца аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анастасія Косава.


 pixabay.com

— Ва ўсіх дзяржавах, якія далучыліся да рамачнай канвенцыі па барацьбе супраць тытуню СААЗ, а гэта 182 краіны, праходзяць шырокамаштабныя акцыі, прысвечаныя прафілактыцы ўжывання тытунёвай і нікацінзмяшчальнай прадукцыі. І мы бачым эфект ад гэтай дзейнасці, — адзначыла яна.

Напрыклад, у 2020 годзе распаўсюджанасць ужывання тытунёвай прадукцыі ў Беларусі знізілася да 27,6 %. Гэта адзін з найніжэйшых паказчыкаў у гісторыі краіны. З кожным годам колькасць людзей, якія не пачалі курыць або адмовіліся ад гэтай звычкі, павялічваецца.

Аднак расслабляцца пакуль рана. Небяспека ў тым, што сёння на рынку з'яўляюцца новыя рэчывы — электронныя сістэмы дастаўкі нікаціну, так званыя электронныя цыгарэты. Вытворцы рэкламуюць дадзеную прадукцыю з пазіцыі зніжэння рызыкі ўжывання.

— Гэта стварае ў маладога пакалення адчуванні нейкай гульні, а не шкоднай звычкі або залежнасці. Цэлы пул экспертаў на працягу апошніх гадоў аналізаваў новую прадукцыю на ўтрыманне шкодных рэчываў. У выніку было выяўлена, што там, акрамя рэчываў, якія прысутнічаюць у класічных тытунёвых вырабах, ёсць яшчэ і тыя, што выдзяляюцца непасрэдна ад сістэм падачы нікаціну.

Анастасія Косава адзначыла, што, паводле апошніх звестак, нікацін можа выклікаць рэзістэнтнасць да інсуліну, такім чынам, з'яўляецца фактарам рызыкі развіцця цукровага дыябету. Ёсць даследаванні і аб тым, што нікацін можа прыводзіць да паніжэння шчыльнасці касцявой тканкі.

— Калі мы гаворым аб новых формах дастаўкі нікаціну, небяспека анкалогіі нікуды не сышла, — распавяла спецыяліст. — Акрамя таго, СААЗ прэзентавала даныя, па якіх відаць, што і на каранавірусы курцы хварэлі часцей, з ускладненнямі, калі патрабавалася штучная вентыляцыя лёгкіх. У тым ліку і колькасць смерцяў ад ковіду ва ўсім свеце была вышэйшая сярод курцоў.

Спецыяліст падказала некаторыя варыянты адмовы ад згубнай звычкі. Напрыклад, папрасіць знаёмых ці сяброў падтрымаць у імкненні змяніць лад жыцця. Змяніць алгарытм сваіх дзеянняў: калі ў звычку ўвайшло курыць, пакуль ідзеш на работу, змяніць маршрут. Калі чалавек спрабаваў кінуць раз, іншы, але нічога не выйшла, варта звярнуцца да спецыялістаў наркалагічных цэнтраў.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Такая шкодная «гульня»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».