Вы тут

Максіму Багдановічу прысвячаецца: Юбілейны выпуск «Роднага слова»


130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай нацыянальнай паэзіі прысвечаны спецыяльны — адзінаццаты, лістападаўскі за 2021 год, нумар навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова». 


Ва ўступным слове галоўны рэдактар Наталля ШАПРАН заўважае: «Юбілей Максіма Багдановіча „Роднае слова“ сустракае як пэўную вяху ў шматгадовым шчыраванні рэдакцыі на ніве багдановічазнаўства. Тры апошнія дзесяцігоддзі часопіс публікуе матэрыялы, прысвечаныя паэту. Даследчыкі яго жыцця і творчасці прама паказваюць на адметную ролю нашага выдання ў справе асэнсавання і папулярызацыі творчасці беларускага генія». 

У адзінаццатым за 2021 год змешчаны багдановічазнаўчыя артыкулы вядучага навуковага супрацоўніка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірыны МЫШКАВЕЦ («Максім Багдановіч — студэнт Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэя»), кандыдата філалагічных навук Міколы ТРУСА («Рыбінскія адрасы ў гісторыі расійска-беларускіх культурных, навуковых, літаратурных сувязей першай трэці XX ст.»), кандыдата філалагічных навук Ірыны БАГДАНОВІЧ («Але будзеш мне помніцца ты...»: Таямніца лірычнага адрасата вершаў Максіма Багдановіча«), доктара філалагічных навук Анжэлы МЕЛЬНІКАВАЙ («Да праблемы вывучэння творчасці Максіма Багдановіча ў еўрапейскім кантэксце»), кандыдата філалагічных навук Аліны САБУЦЬ («Акно ў Еўропу»: «Еўрапейскасць» беларускага класіка Максіма Багдановіча«), аспіранта Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вікторыі СМОЛКА («Унутраны рытм як меладычнае адкрыццё лірычнай тэмы ў паэзіі Максіма Багдановіча»), кандыдата філалагічных навук, дацэнта Тамары ГАНЧАРОВАЙ-ЦЫНКЕВІЧ («Жыццё чуваць з усіх старон...»: Малюнкава-вобразны свет цыкла «У зачараваным царстве» Максіма Багдановіча«), старшага выкладчыка кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрыя МІНКЕВІЧА («Грамада зорак „Карона“ Максіма Багдановіча: пераклад або самастойны твор?»), кандыдата філалагічных навук Пятра ДАРАШЧОНКА («Максім Багдановіч пра фарміраванне нацыянальнай ідэалогіі беларускага народа»), кандыдата філалагічных анвук Алены БАГАМОЛАВАЙ («Маўленчая палітра вобразных сродкаў у творчасці Максіма Багдановіча»), доктара філалагічных навук Васіля СТАРЫЧОНКА («Свет чыстай красы і шчырай паэзіі: Метафарычныя намінацыі ў паэзіі Максіма Багдановіча»), кандыдата філалагічных навук Ларысы ЯЎДОШЫНАЙ («Вобраз вечара ў зборніку „Вянок“ Максіма Багдановіча: філалагічная інтэрпрэтацыя»), кандыдата філалагічных навук Зоі ШВЕДАВАЙ («Імёны-партрэты ў творчай спадчыне Максіма Багдановіча»), кандыдата філалагічных навук Кацярыны ПІВАВАР («Коды беларускай лінгвакультуры ў паэзіі Максіма Багдановіча»), доктара педагагічных навук Вольгі ПРАСКАЛОВІЧ («Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі: Метадычныя аспекты»), доктара філалагічных навук Алеся МАКАРЭВІЧА («Сістэма перспектыўных ліній пры характарыстыцы мастацкіх вобразаў лірычнага твора: На прыкладзе вершаў Максіма Багдановіча і Анатоля Грачанікава (V клас)»), кандыдата педагагічных навук Святланы МАРТЫНКЕВІЧ («І вершы, вам прывет складаю...»: Дыдактычны патэнцыял вершаў Максіма Багдановіча"), настаўніка-метадыста Мікалая НАВУМЧЫКА «Урок I. Максім Багдановіч. «Слуцкія ткачыхі») і яшчэ шэраг публікацый метадычнага, выхаваўчага характару, артыкулаў, якія паказваюць жыццё і творчасць класіка ў кантэксце нацыянальнай культуры. З першай да апошняй старонкі (96 часопісных старонак!) «Роднае слова» уяўляе сабою калектыўную кнігу, прысвечаную генію беларускага народа. 

У нумары пададзены і рэпрадукцыі твораў выяўленчага мастацтва на тэму «Максім Багдановіч»: у прыватнасці, палотнаў Рыгора ТАБОЛІЧА «Развітанне», Фелікса ЯНУШКЕВІЧА «Максім Багдановіч. Натхненне», Віктара НЯМЦОВА "«Дом Багдановічаў у Гродне». 

За гады выдання (а часопіс выдаецца з 1988 г.; у 1988 — 1991 гг. — пад назвай «Беларуская мова і літаратура ў школе») «Роднае слова» змясціла каля 150 (!) навукова-пошукавых артыкулаў, у якіх аўтары «наблізіліся да спасціжэння спадчыны класіка ў кантэксце сусветнай культуры». 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.