Вы тут

Заяўкі маладых і ініцыятыўных? Прымаюцца!


У Мінску прайшло першае пасяджэнне камісіі «Конкурсу маладзёжных ініцыятыў». «Фактычна ў краіне пакладзены пачатак фарміравання грантавай сістэмы ў рамках маладзёжных ініцыятыў», — цытуе БРСМ словы яе старшыні, міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі.


Новы праект, які стартаваў 3 лістапада пад эгідай Саюза моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Банка развіцця, накіраваны на ўцягванне моладзі ў творчую дзейнасць і сацыяльную практыку. Ён стаў першым вопытам у Беларусі ў гэтым напрамку.

У адрас арганізатараў паступіла ўжо 230 заявак, з іх з улікам прадстаўленых поўных пакетаў дакументаў паспяхова прайшлі рэгістрацыю 116 праектаў. 48 — атрымалі ацэнку незалежнай экспертызы і былі прадстаўлены ў Рэспубліканскім доме моладзі, 18 — адзначаны камісіяй і рэкамендаваны для падтрымкі.

Каардынатар «Конкурсу маладзёжных ініцыятыў» Варвара Сярова адзначыла, што новы конкурс носіць галосны і сістэмны характар. «Разам з тым патэнцыяльныя праекты-пераможцы павінны быць арыентаваны на большую колькасць юнакоў і дзяўчат, акрамя таго, важна разуменне, на які перыяд часу разлічаны праект. Ішла размова і аб распрацоўцы механізму зваротнай сувязі пераможцаў конкурсу з экспертамі ў частцы рэалізацыі праекта і выкарыстанні атрыманых сродкаў», — распавяла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ.

Нагадаем, у верасні бягучага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў стварэнне ў краіне сістэмы малых грантаў на рэалізацыю маладзёжных ініцыятыў. Размова ішла ў першую чаргу аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве, рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў.

Да ўдзелу ў «Конкурсе маладзёжных ініцыятыў» запрошаны маладзёжныя і дзіцячыя грамадскія аб'яднанні, установы адукацыі і арганізацыі. Для атрымання малога гранта на конкурснай аснове неабходна на працягу лістапада накіраваць свае заяўкі на адрас арганізатараў. Умовы падрабязна ўказаны ў палажэнні конкурсу, у тым ліку спосабы падачы заявак як анлайн, так і афлайн.

Як падаць заяўку? Да канца лістапада можна даслаць яе на электронны адрас proekt.brsm@gmaіl.com з пазнакай «Заяўка на конкурс» з арыгіналамі пакета конкурсных дакументаў і іх электроннай версіяй на адрас: г. Мінск, вуліца Карла Маркса, 40.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.