Вы тут

Запрашае студэнцкая прыёмная


Члены Рэспубліканскай студэнцкай калегіі пры Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правялі асабісты прыём прадстаўнікоў студэнцкай моладзі ўстаноў вышэйшай адукацыі.


У Міжнародны дзень студэнта ў рэгіёнах краіны і Мінску ўпершыню пачалі працаваць аб'яднаныя студэнцкія прыёмныя. Такое калегіяльнае рашэнне, у тым ліку і ў падтрымку развіцця новай стратэгіі развіцця БРСМ, было прынятае на выязным пасяджэнні калегіі ў Магілёве.

Саюз моладзі паставіў для сябе прыярытэтам часцей бываць у студэнцкіх аўдыторыях, сустракацца з моладдзю, ведаць і дапамагаць вырашаць яе праблемныя пытанні і чакае эфект ад работы студэнцкіх прыёмных, паколькі гэта дадатковая магчымасць у нефармальнай абстаноўцы выслухаць хлопцаў і дзяўчат, падтрымаць маладзёжныя ініцыятывы.

Аб'яднаныя студэнцкія прыёмныя працавалі на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Сетка студэнцкіх прыёмных будзе пашырана, і са снежня бягучага года яны запрацуюць на пастаяннай аснове пры пярвічных арганізацыях БРСМ у кожнай ВНУ.

Рэспубліканская студэнцкая калегія створана пад эгідай ЦК БРСМ у 2019 годзе. Калегіяльны орган, у які ўваходзяць прадстаўнікі кожнай установы вышэйшай адукацыі, з'яўляецца пляцоўкай для згуртавання студэнцкай моладзі і вырашэння надзённых праблем, падтрымкі сацыяльна значных ініцыятыў і маладзёжных праектаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайту БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».