Вы тут

«Маленькія Веры» нашага часу


Савецкі фільм «Маленькая Вера» калісьці меў вялікі поспех. Хоць ён нясе вельмі глыбокі сэнс, некаторыя гледачы прыходзілі на яго толькі дзеля вядомай усім эратычнай сцэны. А з'явілася яна так. Калі быў зняты практычна ўвесь фільм, рэжысёр Васіль Пічул прагледзеў матэрыял і зразумеў, што карціне не хапае нейкай пярчынкі. («З паказанняў пацярпелай: — Ляжу са сваім, а тут мой заходзіць».) Ён сабраў здымачную групу і паставіў перад усімі задачу — зрабіць сцэну, якая магла б захапіць гледача. І такі эпізод быў прыдуманы. У сцэнарыі нічога падобнага не было, а акцёрам нялёгка было справіцца з задачай. Сцэну ўсё ж знялі, але аператару прыйшлося хавацца ў шафе, каб не бянтэжыць выканаўцаў галоўных роляў. («Жонка слухала аповед мужа пра тое, як ён усю ноч правёў у бальніцы каля ложка цяжка хворага Каляна, і маўчала. Калян у шафе таксама маўчаў».) Сёння гэты эпізод у ложку здаецца нявінным, а на савецкага гледача ён зрабіў вялікае ўражанне і не на ўсіх станоўчае. Але ў канцы 1980-х гадоў такім чынам праз эратычны прыём большасці адкрывалі вочы. Не, не на секс, а ўвогуле на жыццё, на ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей, на пошук чалавекам свайго месца ў жыцці... Што змянілася з тых часоў, дзеля чаго эротыка выкарыстоўваецца зараз? («— Дзяўчына, можна з вамі пазнаёміцца? Вы такая сексуальная!» — «Канешне. А якая ў вас зарплата? Калі такая ж, як у майго мужа-небаракі, дык вы ў пралёце». — Воля, ну вось ты мне скажы, як можна згуляць з табой у ролевую гульню «Незнаёмец і незнаёмка»?)


Кадр з філь­ма «Ма­лень­кая Ве­ра».

Аргенцінская мадэль і тэлевядучая Сінція Фернандэш агітавала за сваё абранне ў кангрэс «гарачым» спосабам. У невялікім перадвыбарным роліку яна ў нейкі момант падчас танца зрывае з сябе спадніцу і, застаўшыся ў споднім і панчохах, пачынае так «запальваць», што, як той казаў, і не хацеў хадзіць на галасаванне, а пойдзеш. Ды што там — пабяжыш! («Прамовіў муж уздыхаючы, гледзячы на прывабнасці жонкі: — Была б ты чужая баба — табе не было б цаны».) У сваім «Інстаграме» Сінція апярэдзіла хейтараў з іх гнеўнымі каментарыямі: «Я ўжо прадбачу фразы накшталт: паглядзіце на гэтага троля, паглядзіце на клоўна, які нічога не ўмее рабіць, чаго ты ад яе чакаеш, якая ганьба, бо твае дочкі скажуць: гэта адзінае, што яна ўмее рабіць. Мая «задніца» — гэта проста кручок, каб прыцягнуць увагу, і ведаеце што? («Чапляць мужыкоў лепш за ўсё каля прымерачных. Мужык пойдзе адтуль з любой жанчынай, якая скажа яму, што шопінг скончаны і пара дадому».) Паказваючы яе, я не спадзяюся, што выбаршчыкі прыйдуць і прагаласуюць за мяне менавіта з-за гэтага. Паглядзім праўдзе ў вочы: ніхто не будзе галасаваць за вас, таму што ў вас класная «пятая кропка» і вы ім падабаецеся!» Фернандэш заяўляе, што, наадварот, усе нападкі апанентаў распальваюць у ёй упэўненасць у правільнасці свайго рашэння. Ідучы ў кангрэс, яна хоча дабіцца таго, каб дзеці ў аргенцінскіх сем'ях, асабліва шматдзетных, былі больш абароненыя, каб іх маці не ламалі галаву над тым, чым накарміць сваё патомства, калі муж страціў працу. («Разумная жанчына заўсёды адпускае пагуляць свайго мужа, а мудрая — яшчэ і з сабакам...»)

А 16-гадовая дачка супермадэлі Монікі Белучы і акцёра Венсана Касэля Дзева падзялілася «гарачымі» здымкамі ў адкрытых вобразах і парадавала фанатаў. Яна апублікавала кадры, на якіх пазіруе ў гамаку ў ніжняй бялізне. Акрамя гэтага, дзяўчына знялася ў гарнітуры, які складаецца з кроп-топа з глыбокім дэкальтэ і спадніцы, а таксама ў лонгсліве, які агаляе грудзі. («Паважаныя выпускніцы! Маленькая парада: не выкідвайце сваю школьную форму. Яна вам потым яшчэ вельмі спатрэбіцца ў сямейным жыцці!») Падпісчыкаў захапілі новыя фота Касэль, пра што яны прыняліся пісаць у шматлікіх каментарыях. «Проста прыгажуня», «Такая ж цудоўная, як і маці!», «Незямная», «Проста найлепшая», «Няма слоў», «Цудоўная Дзева», — выказваліся прыхільнікі. («— Мам, падобна, я ніколі не выйду замуж... — Ды кінь ты. Нехта ды лаханецца».)

Але што можна пану, тое не Івану... У Падмаскоўі школьніца адправіла аднакласніку фота з ваннага пакоя і апынулася... у дзіцячым доме. Дзіця вярнулі ў сям'ю толькі пасля таго, як гісторыя прыцягнула ўвагу грамадскасці. У Сергіевым Пасадзе органы апекі забралі
14-гадовую дзяўчынку проста са школы і на працягу тыдня адмаўляліся вярнуць яе маці. Падставай для гэтага паслужыла фота ў ручніку, якое дзяўчынка адправіла аднакласніку ў асабістай перапісцы. («Дыялог адзінаццацікласніц на перапынку: — Даша, ну якія яшчэ дзве палоскі?» — «Ну, я забылася, як гэта называецца!» — «Выказнік!») «Дачка на канікулах зрабіла ўпотай у ванным пакоі пару фота ў пляжным стылі. Нічога непрыстойнага там не было, проста дурныя фота, на якіх яна ручніком прыкрывала большую частку цела. Адправіла хлопчыку, а ён усё выклаў у сацсетку. Іх тут жа спампавалі, паказалі класнаму кіраўніку», — распавяла мама дзяўчынкі. («Самы лепшы настаўнік — вопыт. Бярэ, праўда, дорага, але тлумачыць даходліва».) Настаўніца палічыла фота занадта адкрытым і паведаміла аб гэтым органам апекі, якія неадкладна прыехалі ў школу і забралі дзіця. («Каця так моцна разгайдалася на арэлях, што ўбачыла, чаму бацькі адправілі яе пагуляць у двары».) Камісія па справах непаўналетніх прыняла ў маці заяву толькі пасля таго, як гісторыя выклікала грамадскі рэзананс.

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.