Вы тут

Час танцаваць: у Мінску адбудзецца харэаграфічны конкурс


У Нацыянальным прэс-цэнтры супрацоўнікі «Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра» абвясцілі аб правядзенні маштабнага харэаграфічнага конкурсу. Мерапрыемства «Час танцаваць» адбудзецца 9 красавіка 2022 года ў канцэртнай зале «Мінск». Прыняць удзел у адкрытым рэспубліканскім конкурсе можа кожны, мінімальная ўзроставая катэгорыя — 3 гады.


Адборачны тур пачаўся ў лістападзе і скончыцца толькі ў сакавіку. Арганізатары прапаноўваюць усім жадаючым дасласць анлайн-заяўкі з запісамі найлепшых выступленняў. 

— Я ведаю шмат знакамітых харэографаў, ведаю і маладых, якія толькі пачалі сваю працу з дзіцячымі і падлеткавымі калектывамі. І яны ўжо дасягаюць пэўных вышынь. Менавіта таму ўзнікла агульнае жаданне здейсніць вось такі праект, які дапаможа выявіць лепшых, а таксама збярэ на базе канцэртнай залы «Мінск» вялікую колькасць творчай моладзі, — распавёў Аляксандр Сідарэнка, дырэктар Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як адзначылі ўдзельнікі сустрэчы, адной з асноўных мэт правядзення конкурсу з’яўляецца падтрымка таленавітай моладзі:
— Трэба паспрабаваць даць намінантам штуршок для далейшага развіцця. Педагогі гурткоў маюць патрэбу ў падтрымцы, у тым ліку і фінансавай. Менавіта таму ў межах конкурсу мы вызначым уладальніка гран-пры, які будзе дастаткова значным — мінімум 200 базавых велічынь. Гэтыя грошы пойдуць на далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калектыву, — дадаў Сідарэнка. 

«Час танцаваць» праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь, а таксама Беларускага тэлеграфнага агенства. Але спікеры засяродзілі ўвагу, што зацікаўлены ў дадатковай спонсарскай дапамозе. 

— Гэты праект накіраваны на развіццё харэаграфічнага мастацтва ў краіне, — адзначыў Іван Галабурда, кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры. — Асаблівасць «Часа танцаваць» палягае ў тым, што ён кансалідуе шмат людзей з розных куткоў Беларусі. 

Плануецца, што конкурс будзе праходзіць па дзевяці намінацыях: «сучасная харэаграфія», «эстрадны танец», «народны танец», «народна-стылізаваны танец», «класічны танец», «тэатр танца», «вулічныя танцы», «DanceShow» і «свабодны напрамак». Прыняць удзел могуць салісты, ансамблі і танцавальныя калектывы як Рэспублікі Беларусь, так і іншых краін. Электроны адрас для заявак: timetodance2022@gmail.com

Арына КАРПОВІЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.