Вы тут

Прафесія і сям'я — паняцці тоесныя


Нехта мудры сказаў, што якім бы паспяховым ні быў у жыцці чалавек, галоўнае — гэта сям'я. І каму, як не настаўніку, гэта ведаць. Невыпадкова ініцыятарам дыялогавай пляцоўкі «Сям'я — крыніца духоўна-маральнага і прафесійнага развіцця», якая прайшла ў мінскім Храме-помніку Усіх Святых і ў памяць ахвяр, якія выратаванню Айчыны паслужылі, стаў менавіта Мінскі гарадскі педкаледж. У абмеркаванні надзённых пытанняў прыняла ўдзел і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Петрашова. Яна, дарэчы, у мінулым выпускніца гэтага каледжа.


— Тэма была настолькі актуальная, што сустрэча расцягнулася на чатыры гадзіны, — паведаміла Вольга Петрашова. — Навучэнцаў цікавіла, што прынцыпова новага з'явілася ў праекце Кодэкса аб адукацыі. Мы размаўлялі на тэму маральнага выхавання, фарміравання сямейных каштоўнасцяў, сацыяльнай падтрымкі моладзі. Гэта і прэзідэнцкія стыпендыі для таленавітай моладзі, і стварэнне інклюзіўных умоў для асаблівых дзяцей, і нават магчымасць вучыцца ў прафесійна-тэхнічных каледжах і атрымліваць прафесію. Мала ў якіх краінах засталіся такія ўстановы. І гэта таксама клопат нашай дзяржавы пра моладзь.

На сустрэчы шмат казалі пра падтрымку шматдзетных семя'ў, людзей з інваліднасцю, пра гарантыі і льготы грамадзян, у тым ліку дзяцей. У размове прымалі ўдзел клірык храма Усіх Святых Сяргей Яўтушык і настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 123 Юлія Казлоўская. Дыялогавая пляцоўка прайшла ў рамках конкурсу прафесійнага майстэрства «Выхаванне ў асобах» (намінацыя «Педагог арганізатар»).

Падсумоўваючы вялікую размову пра сям'ю і выхаванне, арганізатары падкрэслілі: тэма, якую закранулі падчас дыялогавай пляцоўкі, настолькі ўсёабдымная, што не можа быць завершана. Як працяг яе можа стаць удзел у акцыі «#ПраваНаРадасць», што педкаледж праводзіць з мэтай дапамагчы дзецям, якія трапілі ў цяжкае сацыяльнае становішча.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Вольгі ПЕТРАШОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».