Вы тут

У выхадныя — мокры снег і дождж


Сёння тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам цёплай і вільготнай паветранай масы, днём на паўднёва-заходнія раёны краіны перамесціцца атмасферны фронт, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Па паўднёвым захадзе краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра днём — ад нуля да 6 градусаў цяпла.

У суботу пад уплывам цыклону найбольш складаныя ўмовы надвор'я чакаюцца па паўночным захадзе краіны, дзе пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, месцамі моцныя. У асобных раёнах чакаюцца наліпанне мокрага снегу і галалёдныя з'явы, у той час як па паўднёвым усходзе краіны пройдуць. дажджы. Тэмпература паветра ноччу — ад мінус 2 да плюс 5 градусаў. Днём будзе вагацца ад мінус 1 градуса па паўночным захадзе да плюс 7 па паўднёвым усходзе краіны.

У нядзелю ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па заходняй палове краіны пройдуць мокры снег і дождж. Уначы і раніцай па паўночным усходзе месцамі будзе наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2 плюс 3 градусы, днём — ад нуля да +7. У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ў начны час складзе мінус 2 плюс 4 градусы, днём — ад нуля да плюс 6, па паўднёвым усходзе — да 8 цяпла. У аўторак у Беларусь пачне паступаць халаднаватая паветраная маса са Скандынавіі. У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі, у асноўным снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.