Вы тут

Галоўчанка: краінам ШАС трэба ўзгоднена выступаць супраць санкцый і ўмяшання ва ўнутраныя справы


Дзяржавам — членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва мэтазгодна ўзгоднена выступаць супраць санкцый і ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін з боку Захаду. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС, якое праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі, перадае БелТА.


Раман Галоўчанка адзначыў, што Беларусь падзяляе падыходы ШАС па процідзеянні пратэкцыянізму і гандлёвых войнах, якія тармозяць сусветнае развіццё. «За лозунгамі нашых заходніх партнёраў аб неабходнасці барацьбы з аўтакратыяй, пашырэння ліберальна-дэмакратычных каштоўнасцей, па сутнасці, стаіць старое каланіяльнае мысленне. Яно адлюстроўвае імкненне да выцяснення канкурэнтаў з прэміяльных рынкаў, ігнараванне гістарычных і нацыянальных асаблівасцей іншых дзяржаў і халодны геапалітычны разлік, нацэлены на захаванне палітычнага і эканамічнага дамінавання Захаду», — сказаў ён.

«Сёння супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна па ўсіх напрамках. Заходнімі краінамі ўведзены чатыры пакеты санкцый, у тым ліку эканамічнага характару, абмяркоўваюцца і далейшыя абмежаванні, падставай для якіх на гэты раз стаў справакаваны самім жа Еўрасаюзам міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і ЕС. Мэта дзеянняў нашых апанентаў відавочная: не пусціць у Еўропу мігрантаў і бежанцаў, якія сталі ахвярамі згубнай палітыкі па бяздумным насаджэнні так званай дэмакратыі, якая прывяла да ўнутрыпалітычных і міжэтнічных канфліктаў, разбурэння эканомікі і сацыяльнай інфраструктуры некалі стабільных дзяржаў, выкачванні іх прыродных рэсурсаў», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Ён звярнуў увагу, што з такімі падыходамі ў тым ці іншым выглядзе сутыкаецца таксама і шэраг іншых краін ШАС. «Для процістаяння гэтым негатыўным з’явам усёй сям’і ШАС у міжнародных адносінах мэтазгодна ўзгоднена выступаць супраць любых праяў дыктату, аднабаковых абмежавальных мер і ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін пад выглядам забеспячэння дэмакратыі і правоў чалавека», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва — міжнародная арганізацыя, створаная ў 2001 годзе. Беларусь з’яўляецца наглядальнікам пры ШАС.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СТРАЛЕЦ. Ад таго, як сплануеце тыдзень, залежыць, ці паспееце завяршыць важныя справы.