Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: за 9 дзён у Беларусі зарэгістраваныя 293 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўм


З 17 па 25 лістапада ў Беларусі зарэгістраваныя 293 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўм. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, перадае БелТА.


У Брэсцкай вобласці 4 пацярпелых: адзін чалавек шпіталізаваны з халадовай траўмай, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. У Віцебскай вобласці 29 пацыентаў: у траіх пацыентаў дыягнаставана халадовая траўма, у 26 — галалёдная, шпіталізаваныя чацвёра. У Гомельскай вобласці зарэгістраваны 4 пацыента, з іх двое шпіталізаваныя. Галалёдная траўма дыягнаставана ў дваіх пацярпелых, у дваіх — халадовая. У Гродзенскай вобласці зарэгістраваныя 75 пацыентаў, з іх 19 шпіталізаваныя. Галалёдную траўму атрымалі 72 пацыенты, 3 — халадовую. У Мінскай вобласці зарэгістраваны 57 пацярпелых, з іх шпіталізаваныя 12. Галалёдную траўму атрымалі 52 пацыенты, 5 — халадовую. У Магілёўскай вобласці зарэгістраваныя 3 пацыента. У аднаго пацярпелага дыягнаставана галалёдная траўма, у дваіх — халадовая. Усе шпіталізаваныя.

У Мінску зарэгістраваны 121 пацярпелы, у тым ліку 8 шпіталізаваныя. Ва ўсіх дыягнаставана галалёдная траўма.

«У сувязі з змяненнем умоў надвор’я нагадваем: будзьце асцярожныя. Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду: прыступкі пад’ездаў і падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, у тым ліку дзіцячыя. Калі траўмы пазбегнуць не ўдалося, звярніцеся ў бліжэйшы траўмапункт», — адзначылі ў ведамстве.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.