Вы тут

Лукашэнка расказаў аб перахопленым паведамленні: заходнім палітыкам катэгарычна забаранілі кантактаваць з журналістамі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб перахопленым паведамленні, у якім заходнім палітыкам забаранілі размаўляць з журналістамі на тэму крызісу з бежанцамі на мяжы Беларусі і ЕС. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля наведвання ТЛЦ з бежанцамі ля мяжы з Польшчай, перадае БелТА.


Журналісты пацікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы наконт таго, чаму некаторыя прадстаўнікі Захаду, міжнародных арганізацый практычна не ідуць на кантакт з журналістамі.

«Яны прыязджаюць для таго, каб вам тры словы бразнуць, і для таго, каб пахадзіць і прапіярыцца. Вы майце на ўвазе, што яны атрымліваюць месячны заробак столькі, колькі мы ўсе з вамі, і я ў тым ліку, атрымліваем за месяц, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Якія з імі могуць быць размовы і перамовы? Гэта людзі пустыя. Тыя, хто плаціць ім зарплату, а ў асноўным там амерыканцы, еўрапейцы і іншыя, яны і музыку заказваюць».

«Учора мы перахапілі паведамленне: рэкамендацыя ўсім заходнім палітыкам не кантактаваць з журналістамі, асабліва беларускімі і расійскімі. Таму што яны, калі сюды прыязджаюць, вы за імі бегаеце: „Скажыце гэта, скажыце тое...“ яны ў дзікую сітуацыю трапляюць, не ведаюць, што рабіць», — кажа Аляксандр Лукашэнка.

Таму ім катэгарычна забаранілі кантактаваць з журналістамі. «Вось чаму яны два дні бегаюць ад вас. Ім дадзена каманда: не падыходзіць да беларускіх журналістаў», — сказаў Прэзідэнт.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.