Вы тут

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)


Чацвёра фактычна ў канцлагеры ў Польшчы, адзін у Германіі. Па даручэнні Лукашэнкі знайшлі сваякоў бежанкі

Гісторыя пра бежанку, якая напярэдадні са слязамі звярнулася да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і распавяла пра пяць зніклых сваякоў, атрымала працяг. Пра гэта інфармуе Telegram-канал «Пул першага», паведамляе БелТА.

«Прэзідэнт даручыў, і на працягу вечара і ночы яны былі знойдзеныя! Аказалася, што сын з нявесткай і двума дзецьмі сядзяць фактычна ў канцлагеры ў Польшчы. Яшчэ аднаму ўнуку атрымалася пракрасціся ў Германію, жанчына з ім ужо нават пагаварыла па тэлефоне», — адзначана ў публікацыі рэсурсу.

Раніцай Прэзідэнту далажылі: сваякі бежанкі знойдзеныя. Ён даручыў імгненна ўсю інфармацыю перадаць жанчыне.

Як паведамлялася БелТА, Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада наведаў транспартна-лагістычны цэнтр, дзе часова размешчаныя ўцекачы, якія знаходзяцца ля мяжы з Польшчай.


Сенатар: адказваць за праблему бежанцаў павінны тыя, хто яе спарадзіў сваёй агрэсіяй

Адказваць за праблему бежанцаў павінны тыя, хто яе спараджаў і спараджае дзесяцігоддзямі. Пра гэта заявіў член Савета Рэспублікі Алег Раманаў, перадае БелТА.

«Абмяркоўваючы праблему мігрантаў на беларуска-польскай мяжы, з майго пункту гледжання, неабходна паставіць пытанне аб глыбінных прычынах сітуацыі. Па маім глыбокім перакананні, карані праблемы — у агрэсіўнай палітыцы Захаду як геапалітычнага суб’екта, якую ён праводзіў і праводзіць на працягу многіх дзесяцігоддзяў і нават стагоддзяў. Гэта палітыка каланіялізму, а ў сучасных умовах — неакаланіялізму. Калі пад падставай правоў чалавека, дэмакратыі і іншымі добрапрыстойнымі лозунгамі цэлыя краіны бяруць пад кантроль альбо знішчаюць іх з мэтай разграблення або помсты за палітыку, непажаданую Захаду, — сказаў сенатар. — Напрыклад, такія развітыя і квітнеючыя краіны, як Сірыя і Лівія, былі практычна разбураныя ў войнах, развязаных краінамі НАТА, знішчаны іх культурны, эканамічны, дэмаграфічны патэнцыял».

Тое ж самае, па словах Алега Раманава, можна сказаць пра Афганістан, Ірак. «Мы бачым, што менавіта адтуль ідзе велізарны паток мігрантаў, паток бежанцаў. Прыкладна ўяўляючы сабе менталітэт людзей Усходу, разумею, што яны не вельмі хацелі мяняць сваю краіну знаходжання. Яны патрыёты, яны прывязаныя да сваёй зямлі. Але яны вымушаныя гэта рабіць, таму што ў іх краіне гуманітарная катастрофа. Іх дзецям няма дзе вучыцца, ім самім і іх сем’ям няма дзе лячыцца. Часта няма чыстай вады, ежы і медыкаментаў — усяго таго, што элементарна неабходна цывілізаванаму чалавеку. Менавіта гэтая сітуацыя стала сапраўднай прычынай руху мігрантаў у краіны Еўропы для таго, каб пазбегнуць жахаў разбурэння і гвалту, якія ёсць на іх радзіме цяпер, — падкрэсліў сенатар. — Размовы аб тым, што Беларусь — прычына канфлікту на мяжы, гэта цынізм. Гэта зусім свядомае скажэнне сутнасці пытання. Адказваць за гэтую праблему павінны тыя, хто яе спараджаў і спараджае на працягу многіх гадоў і дзесяцігоддзяў».


Яшчэ два вывазных рэйсы ў Ірак будуць выкананы 28 і 29 лістапада

Яшчэ два вывазныя рэйсы ў Ірак будуць выкананыя 28 і 29 лістапада авіякампанія Iraqi Airways, паведамляе БелТА са спасылкай на Telegram-канал Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У паведамленні гаворыцца: першы рэйс прыбудзе ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 21.45 28 лістапада. Вылет у Арбіл запланаваны ў 22.45.

Другі рэйс чакаюць у мінскім аэрапорце 29 лістапада ў 20.45. Вылет у Арбіл — у 21.45

У раскладзе магчымыя змены.


Ваенны эксперт: візіт Лукашэнкі на мяжу — акт гуманізму і спагады да бежанцаў

Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на беларуска-польскую мяжу — акт гуманізму і спагады да бежанцаў. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў галоўны рэдактар расійскага часопіса «Нацыянальная абарона» вайсковы экспэрт Ігар Каротчанка, паведамляе БелТА.

«Наведванне Прэзідэнтам Беларусі бежанцаў на беларуска-польскай мяжы — гэта акт, перш за ўсё, гуманізму, спачування людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю з-за таго, што іх не пускаюць у Еўрасаюз, цкуюць сабакамі, слёзатачывым газам, выкарыстоўваюць супраць іх вадамёты фактычна ва ўмовах распачатай зімы. У гэтым плане гэта не проста жэст, які Аляксандр Лукашэнка зрабіў, гэта падкрэслена паважлівае стаўленне да гэтых людзей», — сказаў Ігар Каротчанка.

Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка паказаў свае лепшыя якасці. «Ён спачувае мігрантам. Безумоўна, гэтая паездка прадэманстравала лепшыя чалавечыя якасці. Лукашэнка, які аднолькава ветлівы і ўважлівы да ўсіх нацыяў і народаў, — адзначыў эксперт. — Зразумела, людзі пляскалі ў далоні ад чыстага сэрца. Гэта былі апладысменты і ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і ў адрас беларускага народа, які праявіў свае лепшыя якасці: спачуванне, сумленнасць і шчырасць».


БДУ накіраваў гуманітарную дапамогу бежанцам на беларуска-польскай мяжы

БДУ накіраваў гуманітарную дапамогу бежанцам на беларуска-польскай граніцы, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Фота: БДУ

У акцыі прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі, грамадскія арганізацыі і цэнтр валанцёрскай дзейнасці вядучай ВНУ краіны. «Мы не маглі застацца ў баку ад складанай сітуацыі, у якой апынуліся бежанцы. Яны маюць патрэбу ў элементарнай дапамозе: ежы, цяпле і нашай неабыякавасці. Вельмі важна захоўваць чалавечыя каштоўнасці, якія не залежаць ні ад нацыі, ні ад веравызнання, ні ад краіны пражывання», — адзначыў прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Іван Янушэвіч у час адпраўкі дапамогі.

Для людзей у транспартна-лагістычным цэнтры ля пункта пропуску «Брузгі» сабралі больш за 100 прадуктовых набораў. «Гэта наш маленькі ўклад у падтрымку людзей, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. Бо сярод іх шмат нашых равеснікаў, хочацца ім надаць упэўненасці ў хуткім вырашэнні праблемы», — падзяліўся чатырохкурснік хімічнага факультэта Антон Звераў.

Падтрымаў маці, жанчын, малалетніх дзяцей, старых Саюз жанчын БДУ. Старшыня арганізацыі Ірына Казакова адзначыла: «Клопат аб здароўі і дабрабыце маці і дзіцяці, абвяшчэнне свабоднай волі, павага чалавечага жыцця як галоўнай каштоўнасці светабудовы — гэта асновы гуманізму і дэмакратычных перакананняў, якія з’яўляюцца здабыткам глабальнай цывілізацыі і культуры. Стаўленне да пажылых людзей, жанчын і дзецям — адзін з галоўных паказчыкаў узроўню гуманнасці любога грамадства. Жорсткасць або абыякавасць да дзяцей і жанчын для нас проста непрымальныя».

Гуманітарная дапамога ад БДУ перададзена сёння. Прадстаўнікі ўніверсітэта прыехалі ў лагер, каб асабіста падтрымаць людзей, якія там знаходзяцца, стварыць ім настрой і ўсяліць надзею на выкананне іх мары. «Гэтыя людзі ўсяго толькі просяць прайсці праз мяжу туды, куды іх паклікалі, абяцаючы спакойнае, звычайнае жыццё ў той жа Германіі. Яны бягуць ад нягод, ад галечы, ад вайны і разбурэнняў у сваіх краінах цэлымі сем’ямі з жанчынамі і дзецьмі, са старымі», — сказала намеснік старшыні савета Саюза жанчын БДУ Людміла Шыбалка і дадала: — «Вялікая падзяка нашаму кіраўніцтву, пагранічнікам, урачам — усім людзям, якія дапамагаюць бежанцам, даюць магчымасць ім сагрэцца, падвозяць ваду, ежу, цёплае адзенне».


Расійскі палітолаг: Захад дэманструе падвойныя стандарты ў сітуацыі з бежанцамі на мяжы

Захад дэманструе падвойныя стандарты ў сітуацыі з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. Такую думку ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў расійскі палітолаг, гісторык і журналіст Уладзімір Карнілаў, паведамляе БелТА.

«Пры гэтым, шчыра вам сказаць, маштабы гэтага міграцыйнага крызісу — нішто ў параўнанні з тым, што зараз перажывае, скажам, Вялікабрытанія. Калі мы гаворым пра 2-3, ну няхай нават 4-5 тыс. на мяжы Польшчы і Беларусі, то ў Брытаніі ўжо па 1 тыс. людзей за суткі перасякаюць Ла-Манш. А колькі іх тоне, наогул ніхто не ведае», — расказаў Уладзімір Карнілаў.

Палітолаг нагадаў нядаўнюю навіну аб тым, што 31 мігрант патануў пры пераправе праз Ла-Манш, у тым ліку маленькую дзяўчынку. «Пры гэтым распаўсюджваюцца фатаграфіі, як французская паліцыя стаіць на беразе Ла-Манша і, па сутнасці, выпраўляе гэтых мігрантаў на лодачцы ў Вялікабрытанію. Гэта значыць яны не тое што не перашкаджаюць, а садзейнічаюць перапраўцы нелегальных мігрантаў у Вялікабрытанію, — адзначыў ён. — І нешта я не чую крыкаў пакараць Макрона (прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. — Заўвага БелТА), увесці санкцыі супраць Францыі, супраць ЕС. Аказваецца, так можна. Аказваецца, за гэта не надыходзіць ніякае пакаранне. Караць трэба толькі Расію і Беларусь».


Бежанец у ТЛЦ: дзякуй беларусам за дапамогу

Адзін з бежанцаў, якія знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы, дзякуе беларусам за дапамогу, перадае БелТА.

«Я прыехаў з Ірака і хачу патрапіць у Германію. Спадзяваўся, што Польшча нас прапусціць, але замест гэтага нас палівалі з вадамётаў і труцілі газам. Хачу сказаць дзякуй беларусам за тое, што далі нам прытулак, ежу, ваду і выратавалі ад халадоў. Асобна хочацца падзякаваць Аляксандра Лукашэнка, які ўчора паабяцаў дапамагчы вырашыць нашу праблему. Гэта дадае нам сіл», — падзяліўся мужчына.

Тым часам у лагеры ўтварылася ініцыятыўная група, праз якую людзі даносяць свае асноўныя праблемы. Уцекачы пішуць, што ім неабходна, і па гэтых спісах фармуюцца грузы гуманітарнай дапамогі ад беларускага боку.


Эксперт: Беларусь не выкарыстоўвае праблему бежанцаў, а ўдзельнічае ў яе вырашэнні

Беларусь не выкарыстоўвае праблему бежанцаў у сваіх мэтах, а прымае ўдзел у яе вырашэнні. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМЗ Кірыл Коктыш, каментуючы прыезд Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка на мяжу, паведамляе БелТА.

«Здольнасць убачыць праблему твар у твар, здольнасць зразумець, у чым яна заключаецца і як з ёй спраўляцца, гэта якасці палітычнага лідара», — сказаў Кірыл Коктыш.

Па яго словах, гэта ўчынак чалавека, які разумее, што на ім ляжыць адказнасць за краіну і яе рэпутацыю. «Адчуванне сітуацыі, здольнасць яе спасцігнуць — гэта тая якасць, якую Аляксандр Лукашэнка дэманструе ўсе гады свайго прэзідэнцтва, пачынаючы яшчэ, наколькі памятаю наша з ім першае інтэрв’ю, з 1994-1995 гадоў», — канстатаваў эксперт.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.

Грамадства

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Ідэя стварыць гурток авіямадэлістаў у нейкім сэнсе звязана і з размяшчэннем побач з райцэнтрам былога ваеннага аэрадрома.

Грамадства

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Будаўнічыя ідэі распрацоўваюцца ў лабараторыі аднаго брэсцкага вучонага.