Вы тут

Прадпрыемствы «Белдзяржхарчпрама» з пачатку года павялічылі экспарт


Прадпрыемствы «Белдзяржхарчпрама» у студзені — верасні павялічылі вытворчасць прадукцыі і экспарт, паведамілі БелТА у прэс-службе канцэрна.


Вынікі працы арганізацый «Белдзяржхарчпрама» за дзевяць месяцаў 2021 года падвялі на савеце канцэрна. З дакладам выступіла намесніца старшыні канцэрна Марына Міхальцэвіч, кіраўнікі прадпрыемстваў.

У студзені — верасні аб’ём вытворчасці ў кандытарскай галіне вырас на 5,3 працэнта, маслатлушчавай — 19,7 працэнта, піваварнай — 4,2 працэнта, алкагольнай — 4,9 працэнта, кансервавай — 1,3 працэнта.

Адным з асноўных рынкаў збыту для прадпрыемстваў канцэрна застаецца Расійская Федэрацыя. За дзевяць месяцаў туды пастаўлена тавараў на суму $135,5 млн, ці 52% усяго экспарту.

«Белдзяржхарчпрам» нарасціў на 63,1 працэнта пастаўкі ў краіны Персідскага заліва. Канцэрн павялічыў пастаўкі ў Славакію — у 5,4 раза; Нарвегію — у 3,4; Украіну — у 1, 6; Данію — у 1,5; Венгрыю, Латвію, Боснію і Герцагавіну — у 1,4; Германію — у 1,3. У 1,3 раз узрос экспарт у Кітай: пастаўлена прадукцыі на $11,1 млн. Утрая павялічаны пастаўкі ў Японію, больш як у два разы — у Марока, Сінгапур, ААЭ. Вырас экспарт у Канаду, Арменію, Азербайджан і Новую Зеландыю.

За дзевяць месяцаў у прадпрыемстваў канцэрна дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі — $48,9 млн.

За студзень — верасень сярэднямесячная зарплата па канцэрну склала Br1376,3, гэта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, на 16,1 працэнта. Рэальная зарплата вырасла на 6,3%.

Прэв’ю: bgp.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.