Вы тут

БДУ накіраваў гуманітарную дапамогу бежанцам на беларуска-польскай мяжы


БДУ накіраваў гуманітарную дапамогу бежанцам на беларуска-польскай граніцы, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


Фота: БДУ

У акцыі прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі, грамадскія арганізацыі і цэнтр валанцёрскай дзейнасці вядучай ВНУ краіны. «Мы не маглі застацца ў баку ад складанай сітуацыі, у якой апынуліся бежанцы. Яны маюць патрэбу ў элементарнай дапамозе: ежы, цяпле і нашай неабыякавасці. Вельмі важна захоўваць чалавечыя каштоўнасці, якія не залежаць ні ад нацыі, ні ад веравызнання, ні ад краіны пражывання», — адзначыў прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Іван Янушэвіч у час адпраўкі дапамогі.

Для людзей у транспартна-лагістычным цэнтры ля пункта пропуску «Брузгі» сабралі больш за 100 прадуктовых набораў. «Гэта наш маленькі ўклад у падтрымку людзей, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. Бо сярод іх шмат нашых равеснікаў, хочацца ім надаць упэўненасці ў хуткім вырашэнні праблемы», — падзяліўся чатырохкурснік хімічнага факультэта Антон Звераў.

Падтрымаў маці, жанчын, малалетніх дзяцей, старых Саюз жанчын БДУ. Старшыня арганізацыі Ірына Казакова адзначыла: «Клопат аб здароўі і дабрабыце маці і дзіцяці, абвяшчэнне свабоднай волі, павага чалавечага жыцця як галоўнай каштоўнасці светабудовы — гэта асновы гуманізму і дэмакратычных перакананняў, якія з’яўляюцца здабыткам глабальнай цывілізацыі і культуры. Стаўленне да пажылых людзей, жанчын і дзецям — адзін з галоўных паказчыкаў узроўню гуманнасці любога грамадства. Жорсткасць або абыякавасць да дзяцей і жанчын для нас проста непрымальныя».

Гуманітарная дапамога ад БДУ перададзена сёння. Прадстаўнікі ўніверсітэта прыехалі ў лагер, каб асабіста падтрымаць людзей, якія там знаходзяцца, стварыць ім настрой і ўсяліць надзею на выкананне іх мары. «Гэтыя людзі ўсяго толькі просяць прайсці праз мяжу туды, куды іх паклікалі, абяцаючы спакойнае, звычайнае жыццё ў той жа Германіі. Яны бягуць ад нягод, ад галечы, ад вайны і разбурэнняў у сваіх краінах цэлымі сем’ямі з жанчынамі і дзецьмі, са старымі», — сказала намеснік старшыні савета Саюза жанчын БДУ Людміла Шыбалка і дадала: — «Вялікая падзяка нашаму кіраўніцтву, пагранічнікам, урачам — усім людзям, якія дапамагаюць бежанцам, даюць магчымасць ім сагрэцца, падвозяць ваду, ежу, цёплае адзенне».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?