Вы тут

У Беларусі за суткі ў ДТЗ загінулі 3 чалавекі


За мінулыя суткі ў Беларусі тры чалавекі загінулі ў ДТЗ, паведамілі ў МУС.


Смяротныя наезды на пешаходаў здарыліся ў Мінску і Віцебскім раёне. Каля 18.40 на дарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі паблізу в.Вуглы Мінскага раёна 24-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Ісудзу» сутыкнуўся з спадарожным трактарам, які ехаў з прычэпам, гружаным бярвеннем. Ад траўм вадзіцель «Ісудзу» памёр.

У ведамстве нагадваюць: дарожнае становішча ўскладняюць туманы, дождж, мокры снег, галалёд, кароткі светлавы дзень і дрэнная бачнасць. Вадзіцелям неабходна быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі ля пешаходных пераходаў, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю. Пешаходам трэба перасякаць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся ў бяспецы. У цёмны час сутак ім трэба насіць святлоадбіўныя элементы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?