Вы тут

Прышчэпленыя ад COVID-19 могуць стаць донарамі крыві праз месяц пасля поўнага курса вакцынацыі


Прышчэпленыя ад COVID-19 могуць стаць донарамі крыві праз месяц пасля поўнага курса вакцынацыі. Такая інфармацыя размешчана на сайце РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, паведамляе БелТА.


«Здача крыві і яе кампанентаў пасля прышчэпкі ад інфекцыі, выкліканай COVID-19, магчыма не раней за 30 дзён пасля завяршэння поўнага курсу вакцынацыі з выкарыстаннем вакцын, якія прымяняюцца ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў цэнтры звярнулі ўвагу, што ў сувязі з захворваннем на каранавірусную інфекцыю захоўваецца патрэбнасць у прымяненні пацыентам імуннай анты-COVID-19 плазмы. У разгар пандэміі пераліванне імуннай плазмы, атрыманай ад людзей, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю, з’яўляецца неацэнным укладам у лячэнне пацыентаў з сярэднецяжкай і цяжкай формамі COVID-пнеўманіі.

Нарыхтоўка плазмы праводзіцца метадам плазмаферэзу на спецыяльных аўтаматычных сепаратарах з выкарыстаннем аднаразовай сістэмы і займае каля 40 мін. У выніку працэдуры збіраецца 600 мл плазмы (вадкая частка крыві), клеткі крыві вяртаюцца донару. Кантралюе стан донара падчас працэдуры ўрач-трансфузіёлаг.

Для захавання здароўя і бяспекі донара ў цэнтры няўхільна выконваюцца патрабаванні санітарна-супрацьэпідэмічнага рэжыму, рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?