Вы тут

Праграма «Настаўнік для Беларусі» запусціла чацвёрты набор


Мэта праекта — прыцягнуць у школы ў невялікіх гарадах і населеных пунктах крэатыўных і неабыякавых настаўнікаў. Праграма разлічана на людзей, якія гатовыя змяняцца і змяняць свет вакол сябе. На тых, хто не баіцца новага. На працягу двух гадоў удзельнікі вучаць і натхняюць, рэалізоўваюць праекты для мясцовай супольнасці, адкрываюць новыя напрамкі і вераць у патэнцыял кожнага дзіцяці, у магчымасці яго росту і развіцця. Праграма аказвае ўдзельнікам куратарскую, метадычную, праектную і фінансавую падтрымку, фарміруе актыўную супольнасць настаўнікаў-лідараў, рэалізоўвае адукацыйныя спецпраекты.


Удзельнікам выплачваецца штомесячная стыпендыя ў памеры 250 рублёў, аказваецца дапамога ў аплаце арэнды жылля пры пераездзе на новае месца працы і жыхарства (150 рублёў — у сельскай і 250 рублёў — у гарадской мясцовасці). Таксама ўдзельнікі атрымліваюць для работы новы ноўтбук.

За да два гады праграма вырасла да 38 удзельнікаў і 29 школ-партнёраў з вёсак, аграгарадкоў, раённых цэнтраў з усіх абласцей Беларусі. Удзельнікамі трэцяга (апошняга) набору сталі 18 «настаўнікаў для Беларусі» (чатыры з іх без педагагічнай адукацыі ці без вопыту педагагічнай работы). У бягучым навучальным годзе праграма рэалізуецца на базе 17 школ, 12 з якіх — новыя школы-партнёры ў Пружанах, Косаве, Тураве, Фаніпалі, Оршы, Беразіно, аграгарадках Дзівін, Турэц, Сар’я, пасёлках Чысць і вёсцы Грабёнка. Яшчэ раней да праграмы далучыліся школы і гімназіі ў Дзяржынску, вёсцы Спонды, гарадскім пасёлку Глуск, аграгарадках Павіцце і Мікулічы.Стаць удзельнікамі праграмы могуць не толькі выпускнікі педагагічных спецыяльнасцяў і вопытныя настаўнікі — праграма даступная для ўсіх уладальнікаў дыпломаў аб вышэйшай адукацыі — трэба толькі прайсці перападрыхтоўку ў магістратуры БДПУ.

Надзея НІКАЛАЕВА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?