Вы тут

У ДТЗ пад Шчучынам пацярпелі пешаход і вадзіцель


Пад Шчучынам аўтамабіль збіў жанчыну, яна ўляцела ў салон і траўмавала кіроўцу. Аб гэтым БелТА паведамілі ў УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


«27 лістапада, а 18.36 у аператыўна — дзяжурную службу Шчучынскага РАУС паступіла паведамленне аб ДТЗ на аўтадарозе Астрыно-Ваўкавыск. 35-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем „Фольксваген Пасат“, рухаўся па названай аўтадарозе ў вёсцы Тапілішкі з боку Шчучына. У нейкі момант ён заўважыў пешахода, які знаходзіўся на яго паласе руху, але часу для рэагавання не было і ён здзейсніў наезд. У выніку пешаход-54-гадовая жанчына-стукнулася ў лабавое шкло, разбіла яго і ўдарыла галавой кіроўцы», — распавялі ў ДАІ.

Пасля аварыі жанчыну шпіталізавалі, кіроўцу таксама спатрэбілася дапамога медыкаў. Стан пешахода, наяўнасць флікераў і месцазнаходжанне на праезнай частцы ў момант ДТЗ высветліцца падчас праверкі.

Прэв’ю: УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.