Вы тут

На МКАД «Фальксваген» пратараніў раздзяляльную агароджу і ўрэзаўся ў слуп


Сёння каля 20:00 вадзіцель аўтамабіля «Фальксваген» рухаўся па другой паласе знешняга кальца МКАД з боку вуліцы Байкальскай у напрамку вуліцы Ілімскай, перадае УДАІ ДУУС Мінгарвыканкама.


Фота: УДАІ ДУУС Мінгарвыканкама.

У нейкі момант ён не зладзіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль занесла, і ён пратараніў падзяляльную агароджу. Ад удару іншамарку раскруціла, пасля гэтага яна ўрэзалася ў асвятляльную мачту.

У ДТЗ пацярпела пасажыр легкавушкі. Яна з траўмамі дастаўлена ў медыцынскую ўстанову. На месцы працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Заводскага РАУС г. Мінска і следча-аператыўная група ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».