Вы тут

У Магілёве прыватны перавозчык таксі выплачваў заробак у канвертах


У Магілёве прыватны перавозчык таксі выплачваў сваім работнікам заработную плату ў канвертах, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.


Парушэнні выяўлены падчас правядзення інспекцыяй МПЗ па Ленінскім раёне Магілёва мерапрыемстваў камеральнага кантролю. Так, прыватная арганізацыя, якая ажыццяўляе аўтамабільныя перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі, на працягу 2019-2020 гадоў атрыманую ад аказання паслуг наяўную выручку ў памеры Br196,8 тыс. не ўносіла ў поўным аб’ёме на разліковы рахунак, а выкарыстоўвала для выплаты заработнай платы ў канвертах.

Акрамя таго, фірма парушала парадак вылічэння падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання. У адрас арганізацыі было накіравана апавяшчэнне з прапановай у добраахвотным парадку вылічыць і выплаціць у бюджэт падаходны падатак з фізічных асоб і падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання.

Перавозчыкам апавяшчэнне было выканана, падаходны падатак у памеры Br25,4 тыс. і падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў памеры Br9,8 тыс. выплачаны ў бюджэт. Інфармацыя аб выяўленым парушэнні перададзена ў тэрытарыяльныя падраздзяленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і БРУСП «Белдзяржстрах».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».