Вы тут

П’яны кіроўца ў Наваполацку пашкодзіў 5 прыпаркаваных аўто


У Наваполацку кіроўца Peugeot пашкодзіў пяць аўтамабіляў, паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, перадае БелТА.


Інцыдэнт адбыўся ноччу 28 лістапада. П’яны кіроўца 1993 года нараджэння рухаўся на небяспечнай хуткасці, не ўлічыў дарожныя і ўмовы надвор’я і сутыкнуўся з прыпаркаванымі аўтамабілямі. Кіроўца легкавіка не пацярпеў.

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці заклікае відавочцаў паведамляць пра нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху ў міліцыю. Званок можа выратаваць чыёсьці жыццё.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.