Вы тут

ДАІ заклікае быць вельмі ўважлівымі ў складаных умовах надвор’я


Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі ў складаных умовах надвор’я, у прыватнасці, пры галалёдзіцы. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Пры планаванні паездак вадзіцелі павінны ўлічваць надвор’е, стан свайго транспартнага сродку і ўласныя навыкі ваджэння ў зімовых умовах. У галалёд асноўная частка аварый адбываецца менавіта на паваротах. Каб бяспечна праехаць паварот, неабходна загадзя зменшыць хуткасць, пазбягаць рэзкіх маніпуляцый.

Вадзіцелям трэба выконваць дыстанцыю, асабліва пры галалёдзе. Дыстанцыю неабходна павялічваць, і яна павінна быць большая ў 2-3 разы, чым пры яздзе ў летні перыяд. У галалёд тармазны шлях значна павялічваецца. Акрамя таго, неабходна правільна праязджаць пешаходны пераход. У галалёд ёсць рызыка, што перад пешаходам вадзіцель не паспее затармазіць. Каб гэтага не адбылося, рэкамендуецца загадзя зменшыць хуткасць перад пешаходным пераходам, нават калі на ім нікога няма.

Пешаходам перасякаць дарогу трэба толькі ва ўстаноўленых месцах. Катэгарычна забараняецца перабягаць праезную частку: гэта можа прывесці да падзення. Нават на рэгуляваных пераходах нельга пачынаць рух, пакуль усе аўтамабілі не спыняцца. У цёмны час сутак не варта забываць пра выкарыстанне святлоадбіўных элементаў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».