Вы тут

Мінэнерга Беларусі і Расіі ўзгаднілі планы па стварэнні агульных рынкаў газу і электраэнергіі


Мінэнерга Беларусі і Расіі ўзгаднілі планы мерапрыемстваў па рэалізацыі саюзных праграм, якія прадугледжваюць стварэнне агульных рынкаў газу і электраэнергіі. Аб гэтым у інтэрв’ю газеце «Рэспублiка» расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, паведамляе БелТА.


Цяпер распрацоўваецца міждзяржаўны дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі. На ўзроўні профільных арганізацый адпрацоўваюцца рэжымы сумеснай работы, умовы ўзаемадзеяння для прадаўцоў і пакупнікоў электраэнергіі, пытанні развіцця інфраструктуры.

«Калі гаварыць аб газавай сферы, сумесна з расійскімі калегамі нам трэба вызначыць асноўныя прынцыпы функцыянавання аб’яднанага рынку і забяспечыць збліжэнне ўмоў работы для нашых прадпрыемстваў», — сказаў Віктар Каранкевіч.

Сумесная работа вядзецца таксама ў рамках саюзнай праграмы ў сферы атамнай энергетыкі. Зроблены першыя практычныя крокі па яе рэалізацыі — падпісана міжурадавае пагадненне паміж краінамі аб перавозцы ядзерных матэрыялаў.

Вядзецца падрыхтоўка праекта міжурадавага пагаднення аб абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС. Дакумент плануецца падрыхтаваць да падпісання да 1 ліпеня 2022 года.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».