Вы тут

Школьнік рэалізуе ў БДУ экалагічны праект па перапрацоўцы адходаў лясной прамысловасці.


Дзесяцікласнік сярэдняй школы № 4 Рагачова Андрэй Мамаеў рэалізуе экалагічны праект на базе НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ. Такое права школьнік атрымаў дзякуючы перамозе ў конкурсе «Экаідэі — у жыццё», які адбыўся ў ходзе Міжнароднага студэнцкага экалагічнага кангрэса, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


Фота: БДУ

«Юны вучоны прадставіў ініцыятыву «Атрыманне высокаактыўных мікра- і мезапорыстых вуглёў з адходаў дрэваапрацоўчай прамысловасці». Андрэй Мамаеў прапануе атрымліваць з пілавіння, стружкі, дранкі і кары высокаактыўны вугаль і выкарыстоўваць яго для паглынання са сцёкавых вод буйных малекул, фарбавальнікаў, таксічных і радыеактыўных рэчываў «Невялікі кошт і якасныя паказчыкі новага прадукту дазволяць прыбыткова вырабляць яго ў Беларусі і паспяхова перапрацоўваць адходы лясной прамысловасці», — распавялі ў прэс-службе.

Над праектам Андрэй Мамаеў пачаў працаваць у час вучобы ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку на хімічным факультэце БДУ. Школьнік працягне рэалізацыю сваёй экаідэі пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыі раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі НДІ ФХП Дзмітрыя Грыншпана.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.