Старшынёй Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі пераабраная Аляксандра Ганчарова. XXII Рэспубліканскі справаздачна-выбарны злёт «БРПА — платформа магчымасцяў» прайшоў сёння ў Мінску, паведамляе БелТА.
Намеснікам старшыні ЦС БРПА пераабраная Юлія Шынкарэнка.
Злёт — гэта галоўнае выніковае мерапрыемства за тры гады. Анлайн і афлайн ён аб’яднаў каля 180 дэлегатаў — лідэраў і актывістаў піянерскага руху рознага ўзросту з усіх рэгіёнаў краіны. Падчас мерапрыемства падведзены вынікі працы за 2018-2021 гады, прынятая канцэпцыя развіцця БРПА на пяцігодку, абраны новы склад Цэнтральнага савета і Цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі БРПА, прэзентаваны вопыт працы абласных саветаў арганізацыі.
Акрамя таго, адбылося ўзнагароджанне лепшых педагогаў, актывістаў і партнёраў БРПА.
Рэспубліканскі справаздачна-выбарны злёт — вышэйшы орган Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Фота БелТА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.