Вы тут

QR-коды ў Жабінцы і нечакакана знойдзены падарунак на Белпошце


Жабінка сучасная, культурная, гістарычная

Як прыезджаму расказаць пра значныя мясціны горада? Як прымусіць яго недзе спыніцца, як без экскурсаводаў даць яму ўсю неабходную інфармацыю?

Каля знакавых мясцін Жабінкі размяшчаюцца тумбы з QR-кодамі. Асноўная іх мэта — стварэнне гарадскога пешаходнага інтэрактыўнага маршруту — знаёмства гараджан і гасцей Жабінкі з культурнымі і архітэктурнымі славутасцямі (тэхналогія QR-кадзіравання дазваляе атрымаць максімальны аб'ём інфармацыі аб аб'екце любому ўладальніку смартфона з выхадам у інтэрнэт).

Сёлета ідэя атрымала працяг: стойкі з QR-кодамі з'явіліся побач з аб'ектамі дзяржаўнага значэння — дзіцячай бібліятэкай, гарадскім Домам культуры, цэнтральнай бальніцай, што ва ўмовах пандэміі дапаможа чалавеку разабрацца, па якім пытанні куды звярнуцца...

Рэалізацыя ідэі (дарэчы, раённага выканаўчага камітэта) працягваецца, і цалкам магчыма, што неўзабаве навінка з'явіцца і за межамі Жабінкі. Напрыклад, каля мясцовага краязнаўчага музея ці мемарыяльнага комплексу «Драмлёва»... І тады любы з прыезджых будзе ведаць пра свой родны край хоць крыху ды больш.

Уладзіслаў ДЖЫГІЛА

Фота Святланы КІСЛАЙ


...І жыццё парадуе вас, альбо Амаль калядная гісторыя

«Унылая пора» — пісаў пра восень вялікі Пушкін. І я з ім згодна: дажджліва і хмурна ў прыродзе, у душы. А калі да таго ж кожны дзень чуеш пра пандэмію...

Аднак жыццё ніхто не адмяняў: бываюць і ў восень святы ды прыемныя падзеі. На пачатку лістапада нарадзілася, напрыклад, мая прыяцелька. Лёс звёў нас гадоў 15 таму, жывём у розных кутках краіны і «сябруем», на жаль, па тэлефоне, але ж мне хацелася павіншаваць яе, парадаваць нечым прыемным.

Кажуць, што хацець не шкодна. Паўстала пытанне, як зрабіць, калі па магазінах цяпер не ходзяць...

Прыйшлося зазірнуць на старонку інтэрнэт-крамы Белпошты і ўразіцца, бо чаго там толькі няма: безліч тавараў айчынных ды іншых вытворцаў! Хіба што кветак ды цукерак не хапае!

Не адразу, але я ўсё ж выбрала падарунак, у тым ліку віншавальную паштоўку, зрабіла заказ на сайце. Праз нейкі час, але ў той жа дзень мне патэлефанавала ветлівая супрацоўніца крамы і ўдакладніла, да якой даты падрыхтаваць пасылку. Я, скарыстаўшыся магчымасцю, папрасіла ад майго імя падпісаць паштоўку.

У дзень Х гэта добрая жанчынка патэлефанавала яшчэ раз і паведаміла, што можа прапанаваць мне экспрэс-дастаўку...

Парушаць у гэты дзень планы прыяцелькі мне не хацелася. У выніку назаўтра яна атрымала паведамленне аб пасылцы, а крышку пазней — і сам падарунак. Сюрпрыз, карацей, атрымаўся! Нават почырк на віншавальнай паштоўцы аказаўся прыгожым і, што здзівіла, падобным на... мой.

З гэтай нагоды са старонак любімай газеты мне хочацца шчыра падзякаваць вялікаму калектыву Белпошты і, відаць, невялікаму — інтэрнэт-крамы — той стараннай добразычлівай супрацоўніцы, якая  на пачатку  лістапада падрыхтавала і адправіла пасылку для імянінніцы ў Мінску.

А ўсім іншым — сказаць: рабіце людзям дабро; па магчымасці радуйце іх, і тады жыццё абавязкова парадуе вас — вялікімі ці маленькімі падарункамі, але абавязкова!

Антаніна ЕРАМЕЕЕВА

Рагачоўскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».