Вы тут

Чаму тэлеграм-канал «BEREZA.BY» набірае ўсё больш падпісчыкаў


Цяпер многія пытанні грамадскага жыцця жыхары Бярозаўскага раёна абмяркоўваюць у тэлеграм-канале BEREZA.BY. Там жа яны чытаюць самыя аператыўныя навіны горада і раёна. Канал створаны рэдакцыяй раённай газеты «Маяк», яго назва адпавядае назве сайта райгазеты.


Намеснік старшыні райвыканкама Леанід Качына кажа, што на абмеркаванне выносяцца самыя розныя пытанні, гаворыцца пра тое, што хвалюе людзей.

— Напрыклад, так склалася гістарычна, што двары амаль усіх гарадскіх школ у нас прахадныя. Людзі скарачаюць шлях, перасякаючы двор. Цяпер, як вядома, асаблівая ўвага аддаецца пытанням бяспекі. Мы вырашылі, што прыйшоў час зрабіць двары закрытымі. Спачатку гэтую тэму выносім на старонкі раённай газеты, потым запускаем абмеркаванне ў тэлеграм-канале. І большасць людзей прапанову падтрымлівае. Праўда, былі і такія водгукі: мне, маўляў, на пяць мінут больш давядзецца кожны дзень хадзіць да прыпынку, а гэта нязручна. Але ж трэба разумець, што бяспека школьнікаў — пытанне першачарговае, гэта важней, чым пэўныя нязручнасці. Так і пісалі, дарэчы, многія падпісчыкі.

— Некаторыя пытанні нават нечакана для нас выклікалі бурную дыскусію, — працягвае Леанід Іванавіч. — Напрыклад, пацікавіліся меркаваннем падпісчыкаў пра цывілізаваны спосаб выгулу сабак. Прапанавалі зрабіць асобную пляцоўку для выгулу. Гэта выклікала буру эмоцый у тых, хто прывык гуляць з гадаванцам паўсюль. Іншыя людзі, мякка кажучы, не падтрымалі апанентаў. Той выпадак, калі ў спрэчцы нараджаецца мо не ісціна, дык знаходзіцца рацыянальнае зерне для вырашэння праблемы.

— Цяпер на нашым канале крыху больш за 2300 падпісчыкаў. Колькасць іх паступова расце, — сказаў галоўны рэдактар газеты «Маяк» Аляксандр Крагель. — Канал мы запусцілі яшчэ летась, але актыўна ён стаў развівацца са жніўня-верасня, што звязана з прыходам загадчыцы аддзела інтэрнэт-рэсурсаў Аляксандры Дзербіс. Ідуць пастаянныя рубрыкі, навіны аператыўна абнаўляюцца сем дзён на тыдзень, актыўна выкарыстоўваюцца сацыяльныя сеткі.

...Так і ёсць, адкрываю тэлеграм-канал, скажам, 19 лістапада, у пятніцу. Чытаю падрабязны прагноз надвор'я на дзень, далей звесткі пра святы: акрамя таго, што ў нас Дзень ракетных войскаў і артылерыі, сёння ж адзначаюцца Міжнародны мужчынскі дзень і Дзень жаночага прадпрымальніцтва.

Далей паведамленне аб тым, як член Савета Рэспублікі, старшыня Брэсцкага аблсавета Юрый Наркевіч правёў прыём грамадзян у Малечы, гэта буйны населены пункт Бярозаўскага раёна. Тут коратка пералічаны спіс праблем, якія ўздымалі грамадзяне на прыёме, і прыведзена спасылка, па якой можна перайсці на сайт газеты, дзе размешчаны падрабязны матэрыял на адпаведную тэму. Такім чынам, тэлеграм-канал працуе ў звязцы з электронным рэсурсам газеты.

Таксама на канале пазначаны тэмы апытанняў месяца, якія праводзіць газета. Напрыклад: «Калі б я быў старшынёй райвыканкама, ...начальнікам аддзела па архітэктуры і будаўніцтве, ...дырэктарам Дома культуры». Людзі пішуць свае прапановы, сваё бачанне вырашэння праблем. Самыя цікавыя адказы і разважанні змяшчаюцца на сайце, а тэлеграм-канал нагадвае пра тое сваім падпісчыкам.

На канале можна знайсці агляды свежага нумара газеты, паведамленні аб здарэннях, паглядзець курсы валют, звесткі пра сітуацыю з пандэміяй.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.