Вы тут

У Кобрынскім раёне былы сябар дзяўчыны выкраў у яе бацькі $50 тыс.


У Кобрынскім раёне былы сябар дзяўчыны выкраў у яе бацькі $50 тыс, паведамляе БелТА са спасылкай на Telegram-канал Следчага камітэта.


У праваахоўныя органы звярнуўся 52-гадовы прадпрымальнік і паведаміў, што ў яго з сейфа ў кватэры знікла буйная сума валюты.

У лічаныя дні следча-аператыўная група ўстанавіла асобу зламысніка. Ім аказаўся 19-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар, былы сябар дачкі пацярпелага. Малады чалавек прыходзіў да дзяўчыны ў госці і здолеў падабраць пароль ад сейфа. Пачынаючы з ліпеня, знайшоўшы зручны момант, калі заставаўся адзін у пакоі, ён браў грошы з сейфа. Усяго фігурант вынес $50 тыс.

Кобрынскі РАСК распачаў крымінальную справу па ч. 4 арт. 205 (крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры) КК. Падазраваны затрыманы і дае прызнальныя паказанні.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».