Вы тут

Кіраўнік СААЗ: меры краін па рэагаванні на амікрон-штам павінны быць суразмерныя рызыцы


Меры, якія прымаюцца краінамі ў сувязі з з’яўленнем амікрон-штаму каранавіруса павінны быць прапарцыйнымі рызыкі і адпавядаць Міжнародным медыка-санітарным правілам. Пра гэта заявіў сёння генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэйесус, паведамляе ТАСС.


Выступаючы ў Жэневе на брыфінгу для прадстаўнікоў краін-членаў СААЗ, ён выказаў занепакоенасць тым, што некаторыя дзяржавы прынялі «рэзкія і ўсёабдымныя меры, якія не заснаваныя на сведчаннях ці ж не з’яўляюцца эфектыўнымі самі па сабе і якія толькі ўзмацняюць няроўнасць».

«Мы заклікаем усе краіны-члены прымаць рацыянальныя, прапарцыйныя рызыцы меры ў адпаведнасці з міжнароднымі медыка-санітарнымі правіламі, — падкрэсліў гендырэктар. — Глабальнае рэагаванне павінна быць спакойным, скаардынаваным і ўзгодненым».

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?